Здарэнні1212

«Заплюшчыла вочы і памерла». Жанчына сканала на беларуска-польскай мяжы

Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня.

67-гадовая жыхарка Ваўкавыска Зоя з сынам і знаёмымі ехалі сваім бусам у Польшчу «на закупы». Кіроўцам быў сын. Калі яны ўжо пераехалі беларускі бок мяжы, пенсіянерка паскардзілася на стан здароўя.

— Мы ехалі нармальна. Яна размаўляла, смяялася. Потым кажа: «Нешта мне кепска». Ёй далі таблетку. І ўсё, больш ні слова, нічога. Заплюшчыла вочы і памерла. Дагэтуль не магу адысці. Балюча назіраць, як хутка чалавек можа памерці, — кажа Алена, якая стала сведкай раптоўнай смерці.

Спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін

Сын прасіў, каб ім дазволілі адразу вярнуцца на тэрыторыю Беларусі, аднак, паводле заканадаўства, гэта немагчыма. Прыехала польская «хуткая дапамога», машына рэанімацыі. Жанчыну спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін. Аднак, на жаль, не атрымалася.

Вядома, што пенсіянерка нядаўна ляжала ў шпіталі. Паводле сведчання знаёмых, яна мела праблемы з крыватокам.

Каб перавезці цела маці на радзіму, сын мусіў паехаць у Беласток па даведкі з міліцыі і іншых службаў. Цела перавозілі праз мяжу адмысловай службовай машынай у труне толькі праз два дні, у пятніцу, 29 снежня. Пахавалі 30 снежня.

Выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя

Атрымаць каментар наконт гэтага выпадка ў Дзяржаўным памежным камітэце пакуль не атрымалася. Адзінае, што паведамілі ў памежнай службе, што выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя. Так, напрыканцы кастрычніка на КПП «Брузгі» памёр жыхар Польшчы ад хваробы сэрца.

Каментары12

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА27

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман2

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць