Здарэнні1414

Не выходзьце на лёд! За дзень загінулі тры чалавекі

Першыя дні маразоў стварылі ілюзію, што лёд на рэках і азёрах ужо трывалы. Але гэта не так.

Ілюстрацыйнае фота.

Ратавальнікі нагадваюць, што выхад на лёд катэгарычна забаронены! Захавайце сваё жыццё і папярэдзьце знаёмых і сваякоў.

Трагічныя навіны прыходзяць з усёй краіны.

На Пятровіцкім вадасховішчы ў Смалявіцкім раёне 13 студзеня пад лёд праваліліся два рыбакі. Аднаму дапамаглі выбрацца людзі, але другі, 31-гадовы мужчына, загінуў.

Патануў чалавек і ў Рагачоўскім раёне. Мясцовыя жыхары 12 студзеня каля 14.30 пабачылі на возеры ля пасёлка Беліцк ровар, але без гаспадара. На месца выехалі вадалазы, міліцыя. Неўзабаве на паверхні вады быў знойдзены труп мужчыны. Загінулы — 62-гадовы мужчына.

А ў Мазырскім раёне праваліўся пад лёд і патануў 13-гадовы хлопчык. У пасёлку Крынічны школьнік гуляў разам з сябрам і вырашыў выпрабаваць таўшчыню лёду. Наступіў на яго, зрабіў некалькі крокаў — і праваліўся. Сябра спрабаваў дастаць яго, але не здолеў.

Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд?

1. Напаўзайце на лёд з шырока разведзенымі рукамі.

2. Катэгарычна забараняецца ўставаць на ногі. Гэта павялічвае рызыку зноў праваліцца.

3. Лежачы на спіне ці на жываце, прасоўвайце ў бок берага, адначасова клічце на дапамогу.

Што рабіць, калі вы сталі відавочцам здарэння?

1. Ацаніце, ці зможаце вы аказаць дапамогу самастойна.

2. Падпаўзіце да месца пралому лёду за 3-4 метры.

3. Падсуньце пацярпеламу вяроўку, лесвіцу, дошку, кіёк.

4. Калі ратавальнікаў некалькі, утварыце ланцужок, трымаючы адзін аднаго за ногі.

5. Дзейнічайце рашуча, але асцярожна.

6. Развядзіце вогнішча, сагрэйце пацярпелага.

У выпадку неабходнасці неадкладна тэлефануйце 101 ці 112.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах44

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева13

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць