Свет11

Галоўнакамандуючы НАТА заклікаў адаптавацца да расейскай пагрозы 

Керціс Скапароці

Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Эўропе генэрал Керціс Скапароці папярэдзіў, што Паўночнаатлянтычны зьвяз ня будзе «дамінуючым» у некаторых абласьцях празь пяць гадоў, калі ня зможа мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы і адаптавацца да ўсё большай пагрозы з боку Расеі, перадае «Радыё Свабода».

«У мяне, вядома, ёсьць асьцярогі ў дачыненьні да Расеі», — сказаў Скапароці на прэс-канфэрэнцыі ў Бруселі 17 студзеня пасьля сустрэчы кіраўнікоў абароны NATO.

Паводле ацэнкі генэрала, у цяперашні час NATO захоўвае сваё дамінаваньне. Аднак у некаторых сфэрах, у тым ліку ў кібэрпрасторы, альянс сутыкнуўся з сур’ёзнымі выклікамі. «Яны вельмі кампэтэнтныя ў гэтай галіне», — сказаў ён, маючы на ўвазе Расею. Існуюць і іншыя сфэры, дзе праз мадэрнізацыю мы ня будзем празь пяць гадоў захоўваць перавагу, калі ня здолеем адаптавацца, заявіў генэрал.

Зьвяртаючыся да пасяджэньня Вайсковага камітэту, самага высокага вайсковага ведамства альянсу, Скапароці заявіў, што «адраджэньне Расеі як стратэгічнага канкурэнта, усё большая занепакоенасьць і нестабільнасьць у Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама тэрарызм перабудоўваюць наша стратэгічнае асяродзьдзе».

Адносіны паміж Масквой і Захадам сур’ёзна сапсаваліся пасьля захопу Расеяй Крыму ў сакавіку 2014 году і падтрымкі сэпаратыстаў, якія кантралююць частку ўсходняй Украіны. З красавіка 2014 году ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за 10 тысяч чалавек. На фоне росту напружанасьці NATO актывізавала сваю прысутнасьць у краінах-сябрах, якія зьяўляюцца суседзямі Расеі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены Анджэй Пачобут

Вызвалены Анджэй Пачобут

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць