Грамадства2828

Епіскап РПЦ назваў Пуціна «цемрай» і заклікаў «не галасаваць за цемру»

Епіскап РПЦ ўпершыню публічна заклікаў не галасаваць на маючых адбыцца ў сакавіку прэзідэнцкіх выбарах за Уладзіміра Пуціна і назваў кіраўніка РФ «цемрай». Гэта звязана з нядаўняй заявай Пуціна пра падабенства муміі Уладзіміра Леніна ў маўзалеі з мошчамі святых, а Бібліі — з Кодэксам будаўніка камунізму, паведамляе newsru.com.

У цяперашні час архіерэй пражывае ў родным Ішыме (Цюменская вобласць), служыць у катэдральным саборы і актыўна каментуе грамадска-палітычныя падзеі ў краіне на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце».

У запісе ад 15 студзеня епіскап Еўціхій пацвердзіў, што не збіраецца галасаваць за Пуціна з-за яго непахвальных заўваг на адрас Пятра Сталыпіна. А таксама абвінаваціў прэзідэнта РФ у безадказнасці і блюзнерстве.

«Вось глядзіце, Леніна паклалі ў маўзалей. Чым гэта адрозніваецца ад мошчаў святых для праваслаўных, ды проста для хрысціян? Калі мне кажуць, што не, што ў хрысціянстве няма такой традыцыі, — ну як жа няма, у Афон едзьце, паглядзіце, там мошчы святыя ёсць, ды і ў нас вось тут таксама святыя мошчы», — працытаваў архірэй выказванне Пуціна.

Каментуючы рэзанансную заяву, епіскап прывёў цытату з Нагорнай пропаведзі Хрыста аб тым, што «калі тое, што вы лічыце ў сабе святлом, ёсць цемра, тады якая ж ваша цемра?!» і заявіў, што не збіраецца «галасаваць за цемру» або камусьці раіць зрабіць гэта.

Рашэннем Святога Сінода РПЦ у 2007 годзе ён быў прызначаны епіскапам Дамадзедаўскім, вікарыем Маскоўскай епархіі, з даручэннем часовага кіравання былымі прыходамі Рускай Замежнай царквы на працягу пяці пераходных гадоў. У 2012 годзе па стане здароўя адпраўлены на спачынак з правам служэння на патрыяршым падвор'і.

Епіскап Еўціхій у Ішыме. Фота — Ortho_Films

У родным Ішыме 62-гадовы епіскап Еўціхій вядомы сваімі экстравагантнымі паводзінамі, якія мяжуюць з юродзтвам. Так, напрыклад, ён жыве на званіцы, спіць на куфры і займаецца цяжкай фізічнай працай. У сацсетцы «Вконтакте» у яго больш за 3,2 тысячы сяброў і больш за 700 падпісчыкаў. У 2012 годзе Еўціхій заклікаў галасаваць за Пуціна.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА9

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць