Грамадства132132

Ганна Смілевіч паказала заліковую кніжку з адзнакамі. Сярэдні бал за мінулую сесію — 6,6 ФОТА

Працягваецца абмеркаванне гісторыі з адлічэннем з БДУ другакурсніцы Інстытута журналістыкі Ганны Смілевіч (Пахолка).

Дзяўчына месяц таму ўзначаліла «Моладзь БНФ». На наступнай сесіі яна раптам не здала адразу тры іспыты і будзе адлічаная з ВНУ. Сама Ганна кажа, што яе «прэсуюць» за палітыку, выкладчыкі настойваюць, што прычыны праблемаў у слабых ведах студэнткі.

Выслухаўшы саму Смілевіч, а таксама выкладчыкаў, якія паставілі дзяўчыне кепскія адзнакі на экзаменах, «Наша Ніва» вырашыла пагаварыць з аднагрупнікамі дзяўчыны. Адзначым, што большасць тых, з кім атрымалася звязацца, катэгарычна адмовілася ад каментараў.

Як высветлілася, з усёй групы тры заваленыя экзамены і аўтаматычнае адлічэнне атрымала толькі Ганна.

Але яе аднагрупніца, якая пагадзілася на размову, лічыць, што справа наўрад ці звязаная з палітыкай.

«Мы з Ганнай не блізкія сяброўкі. Але я ведаю, як яна вучыцца. Яна не лепшая студэнтка, дакладна. Але і не горшая.

Наведвальнасць у яе звычайная: Ганна прагульвала заняткі як і ўсе, дзесьці больш, дзесьці менш, — кажа студэнтка. — Два іспыты яна здала: дызайн газеты і англійскую мову.

Дызайн газеты прымаў вельмі лагодны выкладчык, там ніжэй за «6» ніхто не атрымаў. Яму няма сэнсу кагосьці валіць. Ганна атрымала «6».

Па англійскай мове яна зноў атрымала «6».

«На іспыце ў Ніны Фральцовай («Тэорыя журналістыкі» — Рэд.) Ганна была адзінай, хто не здаў. І ўсе моцна здзівіліся, бо не чакалі ад такога выкладчыка пераздачаў».

Але ж Дзесюкевіч («Мова і стыль сродкаў масавай камунікацыі» — Рэд.адправіла на пераздачу сем чалавек. І хай Ганна не крыўдуе, але адправілі і разумнейшых за яе студэнтаў, — выказалася дзяўчына. — Што тычыцца Таццяны Падаляк («Прафесійная этыка» — Рэд.), то яна вельмі дзіўны выкладчык. Яе больш цікавіць наведвальнасць, чым веды, як я разумею. То бок няважна, наколькі ты добра ведаеш прадмет — будуць вялікія праблемы, калі студэнт кепска хадзіў на заняткі. Я лічу, што ў сітуацыі з Падаляк справа не ў палітыцы. Хутчэй за ўсё, Ганна ёй чымсьці не спадабалася: рэферат, самапрэзентацыя, вусны адказ… Што заўгодна».

Сама Ганна Смілевіч працягвае настойваць, што яе адлічылі за палітыку.

«Як вы самі лічыце, як я магла атрымаць такую адзнаку па ЦТ, робячы падобныя элементарныя памылкі? — задаецца пытаннем Ганна. — Можа, у сітуацыі вінаватая і не выключна палітыка, але палітыка дакладна мае на гэта вялікі ўплыў».

Чытайце таксама: Яшчэ адна выкладчыца БДУ тлумачыць праваленыя экзамены старшыні «Моладзі БНФ»: Ганна напісала «совпОдает» і «параЛельно»

Таксама дзяўчына апублікавала фотаздымкі сваёй заліковай кніжкі з адзнакамі, прапануючы параўнаць леташнія і сёлетнія адзнакі за экзамены.

Другая сесія — сярэдні бал 6,6. Усе экзамены здадзеныя.

Трэцяя сесія — сярэдні бал апусціўся да 4 балаў. Тры экзамены нездадзеныя.

Каментары132

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію7

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу4

У Брэсцкай крэпасці збіраюцца аднавіць мост на Пагранічны востраў. Так будзе прасцей турыстам5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць