Навука і тэхналогіі11

Карыстальнікі iPhone X не могуць прымаць уваходныя званкі, а ўладальнікі AirPods скардзяцца на галаўны боль

У інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя аб памылцы, якая ўзнікае падчас ўваходных званкоў, якія паступаюць на iPhone X. Карыстальнікі скардзяцца, што не могуць прыняць выклік і не бачаць, хто ім тэлефануе.

Прадстаўнікі Apple паведамілі, што ўжо звярнулі ўвагу на скаргі людзей і спрабуюць высветліць, чаму смартфоны так працуюць. Пры гэтым у кампаніі не патлумачылі, праз якія прычыны можа ўзнікаць гэтая праблема і калі яе выправяць.

Гэта далёка не першая скарга на iPhone X. Адразу пасля выхаду ў флагмана Apple не працаваў экран на марозе. Затым карыстальнікі скардзіліся на трэск дынамікаў. Дайшло да таго, што некаторыя абвінавацілі прыладу ў тым, што яна вырывае валасы з галавы.

Сярод апошніх прадуктаў Apple менш за ўсё крытыкі дасталася менавіта AirPods, але, напэўна, надыйшоў і іх час. Карыстальнікі форуму Apple масава паведамляюць аб галаўных болях ад выкарыстання бесправадных навушнікаў кампаніі.

Першапачаткова аб такой праблеме паведаміла усяго пару чалавек, але неўзабаве пад гэтымі словамі падпісаліся яшчэ каля 200 карыстальнікаў. Усе яны адчуваюць аднолькавыя сімптомы пры выкарыстанні AirPods — галаўны боль і ціск у скронях. Карыстальнікі ўпэўненыя, што праблема палягае менавіта ў навушніках. 

Apple не даюць каментароў з гэтай нагоды, але падобную праблему прадбачылі яшчэ ў 2016 годзе. Так, доктар Джоэл Масковіц з Каліфарнійскага ўніверсітэта Берклі заявіў, што навушнікі перадаюць слабыя радыёхвалі. Паводле яго словаў, гэта тое ж самае, што «засунуць мікрахвалёўку сабе ў вушы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць