Улада7575

Давыдзька пасля адстаўкі: Ці мне сорамна? Ганаруся, што змагаўся за стабільнасць

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька страціў пасаду пасля амаль як 8 гадоў працы. Ён застанецца кіраўніком «Белай Русі», а таксама, магчыма, атрымае месца ў Савеце Рэспублікі.

Давыдзька пракаментаваў «Нашай Ніве» такое кадравае рашэнне Аляксандра Лукашэнкі. 

фота Сяргея Гудзіліна.

Генадзь Давыдзька: Тое, што я быў і старшынёй Белтэлерадыёкампаніі, і кіраўніком «Белай Русі», не супярэчыла статутам арганізацый, я мог гэта спалучаць. Ну але і не выключаў варыянт, што з БТ давядзецца сысці — бадай што ён справядлівы.

«Наша Ніва»: Чым вы ганарыцеся і за што адчуваеце сорам?

Генадзь Давыдзька: Я ганаруся тым, што цягам 7 гадоў штодзённа рабіў у кампаніі. Параўнайце кампанію ўзору 2010 года: яе аўтарытэт, колькасць каналаў, якасць, тэхнічнае абсталяванне… І што стала цяпер, прытым што замест 3000 работнікаў працуе менш за 2000! Як узрос аўтарытэт канала!

А што да сораму, то вы, напэўна, маеце на ўвазе нейкія нашыя журналісцкія расследаванні? І фільмы? За якія мне не тое што не сорамна, я ганаруся тым, што мы змагаліся як маглі за стабільнасць, за панаванне нашага пункту гледжання! Можа, і былі нейкія памылкі, але яны былі на карысць дзяржаўнасці.

«НН»: А што не паспелі зрабіць?

Генадзь Давыдзька: Не паспеў узмацніць прысутнасць кампаніі ў інтэрнэце. І я збіраўся здымаць кіно: вельмі бракуе беларускага кіно. Серыяльнага, гістарычнага, сучаснага… Я лічу, што асноўная ідэалогія — і амерыканская, і расійская, і ўкраінская таксама — праходзіць праз мастацкія стужкі, праз серыялы, культуру. У нас жа адсутнічае гэтая вытворчасць, на жаль, хаця гэта асноўны ідэалагічны і выхаваўчы момант. Каб падсілкоўваць грамадства, можна ўвасобіць нацыянальную ідэю ў мастацкім матэрыяле. І гэта я не паспеў, бо грошай вечна бракавала — на тое трэба, на тое… А вось на мастацкую частку не хапала.

Я збіраўся пачынаць вытворчасць серыялаў. Сённяшнія каналы, на жаль, транслююць расійскае, украінскае кіно, а свайго няма. Спадзяюся, гэта будзе пры новым кіраўніку — ён, верагодна, узмоцніць навінавы і аналітычны складнік. 

«НН»: Ці знікнеце вы з эфіру пасля адстаўкі?

Генадзь Давыдзька: Вам жа сумна стане, калі «Клуба рэдактараў» не будзе! (Смяецца.) Ён будзе абавязкова, гэта патрэбны праект. Ну і ўсё, на гэтым абмяжуюся.

Але ніхто ж не забараняе «Белай Русі» стварыць уласны інфармацыйны рэсурс. Я думаю, мы пакрысе-пакрысе будзем рухацца ў кірунку стварэння нейкага свайго інтэрнэт-рэсурсу. Як ён будзе выглядаць, колькі людзей будуць працаваць, які кантэнт — гэтага пакуль не ведаю, але трэба ўзмацняць менавіта гэтую тэрыторыю. Мой досвед кіраўніка СМІ вельмі прыдасца да месца на гэтай пасадзе.

Чытайце таксама: Князь Вітаўт з Калымы: гісторыя поспеху (ці падзення) Генадзя Давыдзькі

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары75

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць