Улада1212

«Згубілі амаль 50 тысяч чалавек!» Жыхар Брэста выявіў, што са спісаў знікла 20% выбарцаў

Берасцеец Дзяніс Турчаняк, кандыдат у дэпутаты гарсавета і сябра «Руху «За Свабоду», напісаў зварот да старшыні гарсавета. Па падліках Турчаняка, значная колькасць выбарцаў падзелася невядома куды.

Дзяніс Турчаняк

Турчаняк расказвае, што параўнаў сёлетнюю статыстыку з дадзенымі папярэдніх мясцовых выбараў. «Выявілася, што колькасць выбарцаў у Брэсце ў гэту выбарчую кампанію па незразумелых мне прычынах зменшылася на 5459 чалавек», — сцвярджае Турчаняк.

Ён звярнуўся ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне па Брэсцкай вобласці. Тыя адказалі, што ў горадзе жыве 344 тысячы чалавек, з якіх 64 тысячы узростам да 15 гадоў.

Таксама не маюць права галасаваць асобы узростам 16-17 гадоў. Іх, паводле папярэдніх падлікаў, 8 тысяч чалавек.

Агулам мусіла налічыцца 272 тысячы патэнцыйных выбарцаў. Тады як афіцыйна — 224 тысячы.

«Па маіх падліках, колькасць выбарцаў у горадзе Брэсце на 48375 чалавек (або на 21,6%) больш, чым паказаў Брэсцкі гарвыканкам.

На маю думку, пры падрыхтоўцы звестак аб колькасці выбарцаў мелі месца незаконныя маніпуляцыі, якія парушаюць маё права галасаваць і быць абраным на сапраўдных свабодных, таемных і адкрытых выбарах, — мяркуе Турчаняк. — Лічу, што колькасць выбарцаў зацверджана Брэсцкім гарвыканкамам не дакладна».

У выніку актывіст падаў зварот, у якім патрабаваў правесці праверку і прадаставіць дакладную колькасць выбарцаў па кожнай акрузе Брэста.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць