Меркаванні4949

Стась Карпаў: Шкада, але многія думаюць, што планету выратуе футбол, а не Ілан Маск

Шкада. Многія (многія) пішуць пра «шоўмэна Маска», пішуць праз губу, пішуць што «шоу» з запускам «фалькон хэві» выглядае смешна і недарэчна. Далёкі ад памкнення абараняць дарагога Ілана, ён пражыве без маёй абароны.

Але шкада.

Ніхто не піша, што смешна і недарэчна выглядаюць мільярды людзей, якія ліпнуць да экранаў у момант адкрыцця алімпіяды, дзе тысячы дзядзек і цёцек будуць шпурляць шайбы, круціць над галовамі стужкі, пераскакваць з жэрдкай нейкую там перакладзінку… Ніхто не напіша, што недарэчна выглядаюць людзі, якія міжкантынентальна абмяркоўваюць слёзанькі футбаліста, які не ў той бок кінуў мячык. Чарговага футбаліста. Які чарговы раз кінуў чарговы мячык не ў той бок. І так — год за годам. Дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем.

Не напішуць.

А калі з запуску ракеты робіцца шоу — то гэта недарэчна. І пра гэта напішуць. Бо чалавецтва павінна радавацца таму, што дапамагае яму выжываць і развівацца: паляўнічым на мамантаў, жрацам і шаманам, гладыятарам, марафонцам, выклікальнікам дажджу.

Скажам «не» пеніцыліну, скажам «так» святой вадзе.

Навука — гэта для задротаў. Навука павінна быць у бібліятэках, у чытальных залах — за разбухлымі ад сырасці дзвярамі.

Каб нармальны чалавек не баяўся выпадкова апынуцца ў гэтым царстве нуды і роспачы.

Кожны футбаліст з дзяцінства ведае, што важней, чым забіць гол, — даць падсрачнік шахматысту.

Планету выратуе футбол і помнік Кубертэну.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй25

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй25

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць