Навука і тэхналогіі44

У амерыканскім заапарку ў ільвіцы вырасла доўгая барада-грыва ФОТА

У канцы мінулага года работнікі заапарка Аклахома-Сіці звярнулі ўвагу на тое, што на шыі і галаве 18-гадовай ільвіцы Брыджыт пачалі расці лішнія валасы. Праз некаторы час стала ясна, што ў яе з'явілася характэрная для самцоў грыва, паведамляе Daily Mail.

Брыджыт да таго, як вырасла грыва, і пасля

Ветэрынары пакуль не выявілі прычыны такой выключна рэдкае з'явы, але ўжо ўзялі ўзор крыві львіцы для аналізу. Яны будуць параўноўваць кроў Брыджыт з крывёю яе роднай сястры.

Грыва льва — характэрная прыкмета палавога дэмарфізму ў гэтага віду каціных. Рост грывы рэгулюецца ўзроўнем тэстастэрону ў крыві. У самцоў ільвоў грыва пачынае расці ва ўзросце аднаго года і да чатырох гадоў фармуецца цалкам.

«Сітуацыі, калі ў самкі развіваюцца прыкметы самца, незвычайныя», — каментуе памочнік ветэрынара Грэтхен Коўл.

Тым не менш незвычайная анамалія не мусіць паўплываць на якасць жыцця ільвіцы. Ветэрынары працягваюць уважліва сачыць за ёй, але стараюцца не парушаць звыклы распарадак дня жывёлы. Акрамя лішніх валасоў ніякіх зменаў у стане здароўя Брыджыт пакуль не заўважана.

Каментары4

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць