Меркаванні66

А.Стуб: «Я ня веру ў ізаляцыю, я веру ў супрацоўніцтва»

Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб пасьля перамоваў з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў.

Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб пасьля перамоваў з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў.

Аднак найперш слова на правах гаспадара ўзяў міністар Мартынаў. Ён зазначыў, што падчас перамоваў Аляксандра Стуба і ў МЗС, і з Аляксандрам Лукашэнкам былі абмеркаваныя далейшыя ўзаемадачыненьні з АБСЭ, а таксама іншымі эўрапейскімі арганізацыямі, у тым ліку з Эўрасаюзам. «Беларусь, АБСЭ і Эўрасаюз гатовыя адкрыць новую старонку ў стасунках, усе яны будуць працаваць у гэтых мэтах», — сказаў Мартынаў.

Яшчэ было закранутае пытаньне пра сустрэчу кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін АБСЭ, якоя 4‑5 сьнежня пройдзе ў Хэльсынкі.

Аляксандар Стуб расказаў, што размову з Лукашэнкам ён пачаў з хакею, потым суразмоўцы перайшлі на больш сур’ёзныя тэмы.

«Місія АБСЭ зафіксавала паляпшэньне клімату падчас выбараў, але яны яшчэ не былі ідэальнымі.
Падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі мы закранулі шэраг «далікатных пытаньняў» — сьмяротнае пакараньне, свабода сходаў, недзяржаўныя арганізацыі, а таксама выбары. Я ацэньваю тэндэнцыю ў нашых стасунках зь Беларусьсю, як станоўчую і пазытыўную. Беларусь ідзе ў правільным накірунку. Яшчэ адной маёй задачай тут было падрыхтаваць справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі для сваіх калег зь іншых краін Эўрасаюзу», — кажа А.Стуб.

Што датычыць адмены палітычных санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, то гэта пытаньне будзе разгледжанае на наступнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЭС, што пройдзе ў панядзелак.
«Эўрасаюз рыхтуе вывады па Беларусі. Многія пытаньні па‑ранейшаму застаюцца адкрытымі. У прыватнасьці, спрошчваньне атрыманьня віз і забарона на выезд за мяжу. Пачакаем панядзелка», — гаворыць старшыня АБСЭ.

Міністар замежных справаў Фінляндыі таксама лічыць, што прыйшоў час па‑новаму зірнуць на месца Беларусі ў сьвеце:

«Я ня веру ў ізаляцыю, я веру ў супрацоўніцтва. Галоўнае, мы згодныя, што павінна быць адкрытая новая старонка супрацоўніцтва Беларусі і Эўрасаюзу».

Аляксандар Стуб вечарам будзе мець сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і трэцяга сэктару. У выніку гэта візыту і стане зразумела, ці будуць унесеныя нейкія праўкі ў выніковую справаздачу БДІПЧ АБСЭ.

Зьміцер Панкавец

Інф. БЕЛТА пра перамовы

Глядзі яшчэ:
Камэнтар Аляксандра Класкоўскага

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць