Навука і тэхналогіі22

У атмасферы экзапланеты знайшлі вялікую колькасць вады

Астраномы пры дапамозе касмічных тэлескопаў «Хабл» і «Спітцэр» выявілі вялікую колькасць вады ў атмасферы экзапланеты WASP-39b, якая знаходзіцца ад нас прыкладна за 700 светлавых гадоў і мае масу, падобную да масы Сатурна. Адзначаецца, што WASP-39b утрымлівае ўтрая больш вады, чым Сатурн.

Хаця даследчыкі здагадваліся, што ўбачаць ваду на WASP-39b, яны моцна здзівіліся яе колькасці. Бо на планеце значна больш вады, чым на Сатурне, і яна, па ўсёй бачнасці, сфармавалася інакш, гаворыцца ў прэс-рэлізе NASA.

Мноства вады, верагодна, паказвае на тое, што планета развівалася удалечыні ад зоркі, падвяргаючыся «бамбардзіроўкам» ледзянымі аб'ектамі.

Даследаваная экзапланета знаходзіцца ў сузор'і Дзевы і круціцца вакол сонцападобнае зоркі WASP-39, здзяйсняючы абарот кожныя чатыры дні. На гэты момант WASP-39b знаходзіцца ў 20 разоў бліжэй да сваёй зоркі, чым Зямля да Сонца. Пры гэтым яна «прыліўна заблакаваная», гэта значыць павёрнутая да сваёй зоркі заўсёды адным бокам. На «дзённым» баку планеты тэмпература дасягае 776,7 градуса Цэльсія. Пры гэтым магутныя вятры пераносяць цяпло і на яе «начны» бок, што робіць яго практычна такім жа гарачым. 

У будучыні астраномы спадзяюцца выкарыстоўваць для вывучэння гэтай экзапланеты больш магутны касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб», запуск якога чакаецца ўжо вясной наступнага года.

Экзапланетамі астраномы называюць усе планеты, размешчаныя за межамі Сонечнае сістэмы. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць