Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з расійскай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы Алінай Кабаевай, паведамляе БелТА.
Сустрэча адбылася ў Палацы Незалежнасці пасля ўрачыстага адкрыцця ў Мінску Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.
Лукашэнка і Кабаева падчас паўтарагадзіннай гутаркі падрабязна абмеркавалі апошнія падзеі ў спорце з акцэнтам на мастацкую гімнастыку.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі

Каментары