Конкурс сэлфі1111

Гэта пяць! Зірніце на пазітыўныя сямейныя сэлфі і ўсміхніцеся

Хто да гэтага часу не ў курсе, расказваем: «Наша Ніва» і Samsung Galaxy A8|A8+ ладзяць конкурс «Навучы бабулю рабіць сэлфі». Вы вучыце — мы раздаём тэлефоны [дакладней, дорым аўтару найцікавейшага фота і яго ўнуку ці ўнучцы].

Мы ўжо распавядалі пра першую пяцёрку ўдзельнікаў конкурснай гонкі. Да аднаго героя ўжо нават завіталі ў госці: Клара Андрэева падзялілася з намі, што сучасны мабільны тэлефон даў бы ёй магчымасць падтрымліваць сувязь з любімым унукам Сяргеем, які хутка з’едзе на год у Японію стажыравацца.

А вось яшчэ пяцёра герояў сэлфі — знаёмцеся

На фота — Галіна Рэзнікава з унучкай Ірынай, якую язык не паварочваецца назваць бабуляй: вось што значыць маладосць у душы! Жанчына жыве ў Маладзечне, працавала на радыёзаводзе «Спадарожнік», а цяпер захапляецца чытаннем кніжак і гатаваннем (фірмовай стравай бабулі ўнучка Іра называе пельмені).

А на гэтым сэлфі мы бачым адразу некалькі пакаленняў: 74-гадовую Любоў Кавалёву, яе ўнучку і праўнучку. У мінулым медсястра і супрацоўніца «Гомсельмаша», Любоў Канстанцінаўна абажае займацца сельскай гаспадаркай. Ганаровае званне героя працы абавязвае адпавядаць гэтаму статусу і на пенсіі.

З серыі забаўных сэлфі Ганны Грачышкінай і яе бабулі Любы мы смяяліся ўсёй рэдакцыяй. Спадарыня Ганна не толькі навучылася фатаграфавацца, але і засвоіла снэпчат з яго маскамі. Магілёўка Любоў Чубанава — сапраўдная рэкардсмэнка. У свае 90 год яна мае 10 унукаў і 24 праўнукі! Сакрэт яе бадзёрасці ў авакада і ранняй зарадцы.

Гісторыя лёсу гэтых двух людзей на фота цягне на серыял. Фёдар Барадзін і Ніна Сараговец аднойчы разышліся, але праз 50 год усё ж памірыліся, даравалі адно аднаму былыя крыўды і зрабілі сумеснае сэлфі.

А гэтую паненку, якая сфатаграфавала сябе з самымі блізкімі, зваць Вера Мікалаеўна Дзідзюля. Гэты род бярэ пачатак ад Рурыкаў. Спадарыня Вера нарадзілася на Смаленшчыне, але сёння пастаянна ўжывае ў гаворцы беларускія слоўцы.

* * *

Хутка мы распавядзём гісторыю аднаго з гэтых герояў ці гераінь (пішыце ў каментарах, пра каго вы б хацелі даведацца больш).

Паглядзець фотаздымкі ўсіх удзельнікаў лютага і сакавіка можна на спецыяльнай конкурснай старонцы.

А мы чакаем новых сэлфі ад вашых бабуль і дзядуль! Публікуйце іх у сацсетках з конкурснымі хэштэгамі #nn_A8belarus #SamsungBelarus, каб мы мелі магчымасць адшукаць вашы працы [толькі перш чым націснуць кнопку «апублікавана», зірніце правілы конкурсу].

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць