Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвешчана нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспускае дзяржсцягі і адмяняе забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Пра гэта БелТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі 28 сакавіка будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над дзяржустановамі. У эфіры рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ адмяняецца трансляцыя забаўляльных праграм. Акрамя таго, рэкамендавана ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія арганізоўваюцца ў грамадскіх месцах.

Каментары