Навука і тэхналогіі11

NASA адклала запуск самага вялікага ў гісторыі касмічнага тэлескопа на 2 гады

Запуск касмічнай абсерваторыі «Джэймс Уэб», самага вялікага і дарагога праекта НАСА, быў афіцыйна адкладзены да траўня 2020 года праз непрадбачаныя праблемы пры зборцы і тэставанні тэлескопа, паведамляецца на афіцыйным сайце амерыканскага касмічнага агенцтва.

Першапачаткова новы апарат планавалася запусціць ў 2014 годзе, але празмерна высокія затраты на яго пабудову і адставанне ад графіка вымусілі НАСА перанесці меркаваную дату старту місіі спачатку на верасень 2015 года, потым — на кастрычнік 2018 года, а затым — і на ліпень 2019 года. Кангрэс ЗША неаднаразова спрабаваў закрыць праект праз затрымкі ў ягонай зборцы і выхад за межы бюджэту.

У пачатку снежня 2016 года інжынеры НАСА заявілі аб магчымым з'яўленні вялікіх праблем у «Джэймса Уэба»: акселерометры, усталяваныя на корпусе тэлескопа, зафіксавалі анамаліі падчас вібрацыйных тэстаў, што прымусіла НАСА правесці дэталёвую праверку тэлескопа.

Гэтыя праблемы і іншыя непаладкі ў працы сонечнага экрана тэлескопа «з'елі» усе рэзервовыя запасы часу, якія былі вылучаныя на пабудову і праверку тэлескопа ў рамках апошняй версіі планаў НАСА, звязанай з яго запускам летам 2019 года. У пачатку сакавіка ў НАСА заявілі, што гэта можа прымусіць агенцтва перанесці запуск на 2020 год. 28 сакавіка 2018 года гэта пацвердзілася.

«Улічваючы тое, як шмат рэсурсаў і часу і НАСА, і нашы міжнародныя партнёры ўклалі ў гэты праект, мы плануем адсунуць час запуску і выкарыстоўваць час для таго, каб сістэматычна правесці ўсе тэсты, якія яшчэ трэба правесці. Мы спадзяемся, што будзем гатовыя да запуску ў траўні 2020 года», — заявіў Томас Цурбухен, намеснік кіраўніка навуковага падраздзялення НАСА.

Новы тэлескоп «Джэймс Уэб» (James Webb Space Telescope) павінен стаць афіцыйнай заменай для арбітальнай абсерваторыі «Хабл», якая працуе на арбіце ўжо 25 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі51

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць