Грамадства1919

Вяскоўцы з-пад Турава не дачакаліся дапамогі ўладаў і самі пабудавалі мост

Пакуль жыхары Жыткавічаў і Турава праводзілі зіму ў спробах трапіць на той бок Прыпяці, над якой трэснуў мост, насельнікі вёскі Сямурадцы, што за 8 кілямэтраў ад Турава, ратавалі ад заўчаснай сьмерці свой мост — уласнымі сіламі і грашыма, перадае Радыё Свабода.

За савецкім часам цераз мост езьдзілі калгасныя трактары і камбайны, людзі хадзілі ў грыбы і ягады. Амаль за чвэрць стагодзьдзя мост ператварыўся ў небясьпечную пастку з гнілых дошак.

Сельсавет, райвыканкам маўчалі. Вяскоўцы сабралі грошы праз краўдфандынг (хоць яны і ня ведаюць такога слова) — і пабудавалі новы мост.

«Бяз моста нам ніяк. Там жа лес, грыбы, ягады. Мой бацька і яшчэ адзін харошы мужчына падумалі так: а давайце паспрабуем! Паставілі слоік у краме — каб людзі кідалі грошы. Тыя, хто ў гарадах жыве, — пусьцілі гэта ў інтэрнэт. Ні сельсавет, ні райвыканкам нічым не дапамаглі, хоць людзі і пісалі туды», — кажа Тамара Турчык.

Мостам ганарыцца і Ўладзімер Лебядзінскі. Для яго гэта ня проста драўляная кладка паміж берагамі Сьцьвігі.

«Усе, хто ні прыедзе ў вёску — адразу ідуць на мост. І старыя, і малыя. Там месца такое, ведаеце… Там можна сустрэцца, пасядзець, пагаварыць», — кажа вясковец.

Грошы зьбіралі праз інтэрнэт і ў слоік

Грошы праз інтэрнэт і праз слоік у краме сабралі «недзе 50 на 50», выйшла каля 800 рублёў. За іх набылі матэрыял, цьвікі, скобы. Будавалі мост самі — дзесяць дзён, па дзесяць-адзінаццаць чалавек штодня прыходзіла на зьмену.

«У нас ёсьць Мішка, ён інвалід зь дзяцінства. Гляджу — і ён ідзе зь сякерай на мост. Кажу: Мішка, і табе трэба мост? А ён кажа: мост трэба ўсім! Дапамагаў нам усе дні», — кажа вясковец.

Кіраваў будоўляй 70-гадовы Мікалай Аліферавец. Ён мае два чаўны, таму праблемы трапіць на той бок Сьцьвігі для яго не было.

Мікалай Аліферавец

«Я дык магу паехаць куды хачу, па ягады, грыбы, пахадзіць там. А браты кажуць — давай хоць кладку зробім, нешта арганізуем. А і праўда — няхай мост будзе людзям», — кажа пэнсіянэр.

Ягоны аднавясковец адмаўляецца называць сваё прозьвішча, але ахвотна праводзіць нам экскурсію па вёсцы. Усіх журналістаў ён лічыць хлусамі, бо чытае дзяржаўныя газэты і параўноўвае прачытанае з тым, што бачыць на свае вочы.

«Я ў газэце прачытаў, што мост наш дзякуючы дэпутату нейкаму пабудавалі. Гэта ж трэба так брахаць!» — сьмяецца ён.

За мостам — дарога?

Мосту вяскоўцы далі рады, але іншая бяда — дарога на вуліцы Школьнай уся ў калдобінах.

«Палову дарогі падсыпалі, другую так і кінулі. Ні прайсьці ні праехаць, вось так і пакутуем», — скардзіцца вясковец. Наш гід Іван падтаквае — дарога дрэнь, улада нічога ня робіць. А потым заўважае: «Слухай, мост мы зрабілі ж, можа і дарогу зробім? А што? Я дам 50 рублёў з пэнсіі, дам, кажу табе!»

Старшыня сельсавету: «Яны самі вырашылі, сваімі сіламі»

Старшыня Рычоўскага сельскага савету Віталь Бакуновіч у камэнтары Свабодзе сказаў, што жыхары вёскі Сямурадцы ў сельсавет па дапамогу не зьвярталіся.

«Мы ў гэтым удзелу не прымалі, яны самі вырашылі адрамантаваць мост, сваімі сіламі. Сабраліся ў складчыну, адкрылі разьліковы рахунак, знайшлі выхадцаў з гэтай вёскі і іх сваякоў, тыя пералічылі грошы, набылі матэрыялы», — сказаў старшыня сельсавету.

Па яго словах, мясцовы дэпутат дапамагала вяскоўцам вырашаць «арганізацыйныя пытаньні».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію42

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць