Здарэнні

Ад двух да васьмі. Суд вынес прысуды фігурантам справы аб карупцыі ў ФСАН

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска абвясцілі вердыкт па справе аб карупцыі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і Нацыянальным банку з удзелам топ-менеджараў кампаніі БелАВМ.

Фігуранты справы абвінавачваліся па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: чыноўнікі — у атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, акцыянеры і топ-менеджары БелАВМ — у дачы хабараў дзяржслужачым.

Суд прысудзіў экс-начальніка ФСАН Людмілу Бачылу да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Раней Бачыла не прызнала сваю віну ў атрыманні хабару ў памеры 20 тыс. даляраў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Былы начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў атрымаў 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Экс-кіраўніку ААТ «нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора» (АРІП) Алегу Верамейчыку далі 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Начальніка галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацбанка Анатоля Мароза суд прыгаварыў да 2 гадоў і 6 месяцаў ўзмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў 400 базавых велічыняў. Яго намеснік Кацярына Паўлоўская атрымала 2 гады і 6 месяцаў агульнага рэжыму і штраф у 300 базавых.

Былому кіраўніку БелАВМ Дзмітрыю Роніну - 2 гады ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад алкагалізму, яго партнёру і намесніку Мікалаю Рамановічу - 3 гады гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, топ-менеджара Леаніду Гарбачэўскаму - 2 гады без накіравання ў месцы пазбаўлення волі.

Знаходжанне пад вартай пойдзе ў залік пакарання. Чыноўнікі і бізнесмены, нагадаем, былі затрыманыя ў снежні 2016 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне51

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм

Запраўкі хацелі, каб у іх крамах адмянілі дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Ім адказалі

У Кемераве прапагандыстка павіншавала жанчыну, у якой загінуў на вайне з Украінай сын, з «двайным святам» ВІДЭА14

Мінскі гастрабар з беларускай кухняй хацеў раздаваць салдацкую кашу. Але адмовіўся ад ідэі, бо народ не зацаніў3

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ14

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў2

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных31

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне51

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць