Меркаванні2323

Сайт расійскіх суайчыннікаў у Беларусі: Газпромаўскія грошы пайшлі на падтрымку русафобіі ў Беларусі

У публікацыі «Газпром спансіруе Святлану Алексіевіч?», размешчанай на сайце грамадскіх арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі, аўтар звяртае ўвагу на кампанію па зборы сродкаў на выданне ў Беларусі поўнага збору твораў пісьменніцы. Нагадаем, краўдфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на пяцікніжжа Святланы Алексіевіч прынесла ў 5 разоў больш грошай, чым было неабходна. Аўтара публікацыі Анатоля Мацвіенку, які з'яўляецца сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, абурыла тое, што большую частку грошай на выданне твораў Алексіевіч ахвяраваў «Белгазпромбанк» — банк, які на 99,82% належыць расійскаму «Газпрому».

Аўтар спрабуе зразумець, «навошта расіяне прынялі такое рашэнне», а таксама аналізуе творчасць пісьменніцы:

«Пасля распаду СССР Алексіевіч сышла ў цень, яе кніжкі нават аддалена не нагадвалі па паспяховасці першынца, выходзілі ў Расіі сціплымі накладамі.

Але літаратарка не здалася, з'ехала на Захад і сабрала паблісіці на публічнай русафобіі.

Праз тое, што Лукашэнка ў нулявыя гады насіў тытул «апошняга дыктатара Еўропы», які цяпер не ўжываецца, дадатковыя бонусы Алексіевіч зарабіла выпадамі ў яго адрас», — піша Мацвіенка.

Мацвіенка пераконвае, што Алексіевіч не проста стварае рэзка адмоўны вобраз чырвонаармейца перыяду Вялікай Айчыннай вайны, але таксама асвойвае расійскія грошы на тыражаванне сваіх ідэй.

«У інтэрнэце актыўна мусіравалася пытанне: навошта было наогул збіраць 20 тысяч даляраў на выданне кніг Алексіевіч, няўжо ў яе самой няма? Або Нобелеўская прэмія прафукана ў нуль? Пастаноўка пытання няправільная. Яно павінна было фармулявацца інакш: чаму ні адно выдавецтва не прыняла на сябе камерцыйную рызыку публікацыі? Адважуся падумаць: з-за адсутнасці гарантый, што зможа прадаць патрэбную частку накладу, тым больш на беларускай мове», — адзначае Мацвіенка.

Аўтар не ведае, чаму «Газпром» даў грошы на выданне кніг Алексіевіч, але найбольш імавернай лічыць версію, што гэта простая рэалізацыя савецкага падыходу «калі не можаш спыніць што-небудзь, то арганізуй і ўзначаль гэта сам»:

— Расійскі банк купіў сабе права распарадзіцца накладам. Нешматлікім беларусам-ахвярадаўцам кніжкі сыдуць, куды адправяцца астатнія асобнікі — убачым у найбліжэйшай будучыні.

У іншай публікацыі на гэтую тэму на чарнасоценскім сайце ІА Rex старшыню праўлення «Белгазпромбанка» Віктара Бабарыку называюць «дэкламатарам лозунгаў беларускіх нацыяналістаў, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупантамі», а таксама

«спонсарам шэрагу сумніўных праектаў, сярод якіх — скупка за мяжой розных прадметаў калекцыянавання, фінансавая падтрымка розных «свядомых» дзеячаў, якія не ўтойваюць сваіх нацыяналістычных і празаходніх поглядаў».

Віктар Бабарыка.

«На ўсё гэта траціліся грошы даччынай структуры расійскай кампаніі»,

— абураецца ІА Rex.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць