У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 33
Яшчэ 18 чалавек параненыя.

Расійскія войскі раніцай 8 кастрычніка нанеслі ўдар па Краматорску. У эпіцэнтры апынуліся два рэйсавыя аўтобусы, якія ў гэты момант перавозілі пасажыраў.
Паводле папярэдніх звестак пракуратуры Данецкай вобласці, расійскія войскі, імаверна, выкарысталі авіяцыйныя бомбы УМПБ Д-30СН.
На фоне пагаршэння сітуацыі з бяспекай кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін даручыў Краматорскай і Славянскай гарадскім ваенным адміністрацыям спыніць працу грамадскага транспарту.
Каментары