Савет рэспублікі прыняў іхныя адстаўкі.
22 кастрычніка на апошнім рабочым пасяджэнні 11-й сесіі савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі (закрыццё сесіі адбудзецца 23 кастрычніка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента. — БелаПАН.) парламентарыі прынялі адстаўкі намесніка старшыні верхняй палаты Аляксандра Абрамовіча, старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалая Чаргінца і старшыні камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Анатоля Малафеева.
У адпаведнасці з пададзенымі заявамі яны вызваляюцца ад пасадаў 31 кастрычніка ў сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў савета рэспублікі 3-га склікання і выхадам у адстаўку.
Нагадаем, 31 кастрычніка павінна адбыцца першае пасяджэнне першай сесіі савета рэспублікі чацвёртага склікання.
А. Абрамовіч, М. Чаргінец і А. Малафееў працавалі ў савеце рэспублікі на пастаяннай аснове.
Каментары