Свет11

У ЗША пачаўся часовы шатдаўн

У Злучаных Штатах у суботу апоўначы пачаўся частковы шатдаўн — было спынена фінансаванне дзясяткаў федэральных устаноў, што прывяло да частковага прыпынення працы ўрада.

Капітолій у Вашынгтоне. Фота: Wikimedia Commons

Гэта адбылося нягледзячы на тое, што за некалькі гадзін да гэтага Сенат ухваліў пакет законапраектаў аб фінансаванні асноўных дзяржаўных ведамстваў да канца верасня. Аднак гэтыя дакументы яшчэ павінна разгледзець Палата прадстаўнікоў, пасяджэнне якой чакаецца ў панядзелак.

Прычынай шатдаўну стала адмова сенатараў-дэмакратаў падтрымаць закон аб фінансаванні Міністэрства ўнутранай бяспекі. Гэта адбылося пасля таго, як у Мінеапалісе федэральныя агенты застрэлілі двух чалавек. Дэмакраты настойваюць на тым, каб закон быў перапрацаваны і ўключаў дадатковыя абмежаванні для супрацоўнікаў ведамства.

У пятніцу дэмакраты і рэспубліканцы ўсё ж дасягнулі кампрамісу: Сенат ухваліў фінансаванне большасці федэральных органаў, у тым ліку Пентагона, Дзярждэпартамента, Міністэрства фінансаў і аховы здароўя, да канца фінансавага года — да 30 верасня.

Пры гэтым Міністэрства ўнутранай бяспекі было выключана з пакета: яго фінансаванне падоўжаць толькі на два тыдні, каб за гэты час дамовіцца пра новыя правілы для федэральных агентаў.

Гэта ўжо другі шатдаўн у ЗША за год. Папярэдні працягваўся з 1 кастрычніка да 14 лістапада 2025 года і стаў самым доўгім у гісторыі краіны. Тады ад яго пацярпелі каля 1,4 мільёна федэральных службоўцаў — многія з іх працавалі без заробку або былі адпраўленыя ў неаплатныя адпачынкі.

Падставай для такіх дзеянняў сталі інцыдэнты ў Мінеапалісе: 7 студзеня супрацоўнік іміграцыйнай службы застрэліў 37‑гадовую жанчыну, а 24 студзеня агент памежна-мытнай службы забіў 37‑гадовага мужчыну. Пасля гэтага ў Мінеапалісе і іншых гарадах ЗША праходзяць акцыі пратэсту супраць жорсткай іміграцыйнай палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа і дзеянняў федэральных агентаў, якія праводзяць рэйды супраць нелегальных мігрантаў.

Каментары1

  • Žvir
    31.01.2026
    I što heta aznačaje ?

    Poki tramp kamanduje eskadraj na padychodach da Piersickaj zatoki, u Vašynhtonie niechta ūčyniū demarš ?

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў5

Герман Грэф назваў пытанне, якое хвалюе ўсіх расіян — як мага хутчэйшае сканчэнне ваенных дзеянняў6

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду1

У Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы3

«Мая пазіцыя адносна сілавікоў пасля перамогі простая». Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ2

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць