Спорт99

«Аліварыя» зладзіла футбольны батл з папулярнымі беларускамі ФОТЫ

У суботу, 23 чэрвеня, у фан-бары ў парку Перамогі можна было пагутарыць за куфлем піва пра футбол не толькі з заўзятарамі, але і, напрыклад, з інтэрнэт-мадэллю, у якой 560 тысяч падпісчыкаў, вядоўцай канала «Беларусь-5» ці ўдзельніцай шоў «Хачу ў Віа Гру». Такую нетыповую для фанацкага кам'юніці аўдыторыю сабралі на футбольным паб-квізе «Аліварыі», каб высветліць, хто ведае пра футбол больш: прыгажуні ці разумнікі.

Футбольны паб-квіз працягнуў сезон вечарынак, які гэтым летам адкрыла «Аліварыя» ў фан-бары ў парку Перамогі. Згуляць у інтэлектуальны футбол ад «МазгаБойні» запрасілі тых, каго звычайна лёгка можна паставіць у тупік згадваннем мундыяля ці гандзікапа — папулярных мадэляў, спявачак, тэлевядоўцаў і блогерак. Дзяўчаты шчыра прызналіся, што самім ім справіцца будзе складана, а таму загадзя паклікалі ў свае каманды мінскіх заўзятараў.

Усяго за суткі на сайт мерапрыемства прыйшлі сотні заявак ад знаўцаў футбола, гатовых дапамагчы прыгажуням сабраць на гэты раз не толькі шмат лайкаў, але і ачкоў на футбольным паб-квізе. У каманды да зорных капітанаў трапілі толькі тыя, хто змог правільна адказаць на ўсе падступныя пытанні віктарыны пры рэгістрацыі. Галоўным арбітрам матча па тэарэтычным футболе стала адна з найбольш вядомых інстаграм-мадэляў Беларусі Каця Коба. Яшчэ да пачатку гульні дзяўчына прызналася, што не адмовілася б і сама заняць месца за гульнявым столікам у фан-бары і праверыць сваю інтуіцыю.

«Гэта лета дакладна ўвойдзе ў гісторыю пад знакам футбола. Традыцыйна лічыцца, што футбол — гэта мужчынская гульня. Але мы гатовыя руйнаваць стэрэатыпы і хочам зрабіць так, каб дзяўчаты таксама далучыліся да галоўнай спартыўнай падзеі лета і зацікавіліся футболам. Упэўненыя, што гэта прынясе ўсім заўзятарам яшчэ больш цудоўных эмоцый. Вядома, у гэтым дапаможа і галоўны футбольны напой, які ўжо столькі гадоў аб'ядноўвае людзей падчас важных гульняў і чэмпіянатаў, — распавядае мэнэджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя» Вольга Каўрыгіна.

За паўтары гадзіны гульні ўдзельнікі знайшлі адказы на паўсотні пытанняў пра футбол, футбалістаў і любімы фанацкі напой — піва. Па прызнанні мужчынскага складу каманд, для перамогі адных толькі спартыўных ведаў аказалася недастаткова, а таму жаночая інтуіцыя прыносіла камандам вялікую колькасць выйгрышных ачкоў. Напрыклад, менавіта дзяўчаты лёгка адгадалі, што жонка легендарнага Пеле прымушала яго кінуць шоў-бізнэс і займацца толькі футболам проста таму, што «на полі ён стасуецца выключна з мужчынамі».

Далучыцца да вечарынак «Аліварыі» і атрымаць сваю порцыю футбольнай весялосці можна штодзень з 10 да 24 гадзін у фан-бары парку Перамогі.

Дарэчы, ужо ў гэты чацвер, 28 чэрвеня, а 19.00 тут зладзяць вечар футбольнага гумару ад папулярных беларускіх комікаў. Прыходзіць на Stand-up party можна смела вялікай кампаніяй, і нават з тымі, хто ў футболе разбіраецца вельмі адносна — абяцаюць, што ўсё роўна весела будзе ўсім. Уваход па-ранейшаму свабодны для ўсіх.

Каментары9

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць