Спорт77

Салігарчанін зняў дакументальны фільм пра сэксізм і «патрыярхальную дзіч» у беларускім футболе

Журналіст Ягор Калеснік планаваў анансаваць выхад сваёй аўтарскай стужкі «Гуляе як дзяўчынка» ў жніўні, але апошнія падзеі, звязаныя з выказваннямі генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі футбола Юрыя Вяргейчыка пра тое, што футбол — не жаночая справа, змусілі яго зрабіць гэта хутчэй.

«Я — свабодны журналіст, працую як ІП і даўно планаваў узяцца за дакументальныя фільмы DIY. Каля пяці год таксама працую футбольным каментатарам і назіраю, як губляецца цікаўнасць да беларускага «мужчынскага» футбола. У жаночым жа ўвогуле сітуацыя вельмі сумная. «Летась я пачаў шчыльна даследаваць розныя віды дыскрымінацыі ў сусветным футболе, а пасля вырашыў распавесці, як з гэтым ідуць справы ў нас», — расказвае Ягор.

Ягор Калеснік.

Зняць дакументальнае кіно Ягора дадаткова матывавала агульная сітуацыя з беларускім відэакантэнтам: «Я ўсё менш сустракаю якасных ролікаў, якія прымушаюць думаць, перажываць, мяняцца да лепшага. Затое ўсё больш бачу такія, дзе блогеры абмотваюць адзін аднаго харчовай плёнкай. Гэта прымушае дзейнічаць самому».

Рэжысёр, аператар і інжынер па мантажу ў адной асобе дадае, што хоць асноўная тэма стужкі — дыскрымінацыя ў дачыненні да футбалістак, у фільме шмат герояў-мужчын. Сярод іх — грамадзянскія актывісты, дзіцячы трэнер, арбітр, галоўны трэнер «Іслачы» Віталь Жукоўскі. Асобнай лініяй ідзе расказ пра праект «Здольная» і яго заснавальніцу Ганну Бандарэнка, якая праводзіць трэніроўкі па «нежаночых» відах спорту.

Пакуль у сеціве даступны толькі тызер будучай паўгадзіннай стужкі. Цалкам паглядзець фільм, па словах Ягора, можна будзе ўжо ў гэтым месяцы. Але канкрэтную дату ён пакуль не называе: перш, чым выкладаць матэрыял у адкрыты доступ, хлопец паспрабуе яго каму-небудзь прадаць.

Каментары7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць