Улада66

Затрыманы галоўны па мясе і малаку ў Мінскай вобласці Уладзімір Лапіцкі?

Паводле інфармацыі «НН», 10 ліпеня супрацоўнікі АМАП на працоўным месцы затрымалі генеральнага дырэктара «Мінаблмясамалпрама» Уладзіміра Лапіцкага.

Уладзімір Лапіцкі. Фота director.by.

У структуру «Мінаблмясамалпрама» уваходзяць Барысаўскі, Слуцкі і Мінскі мясакамбінаты, Стаўбцоўскі мясакансервавы; Мінскі малочны завод № 1, Маладзечанскі малочны камбінат, «Здравушка-мілк», Слуцкі сыраробны камбінат, а таксама УП «Ілаўскае». Гэта адно з найбуйнейшых падобных аб’яднанняў.

Структура знаходзіцца ў падпарадкаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

На самім прадпрыемстве пакуль не пацвярджаюць гэтую інфармацыю. «Уладзімір Міхайлавіч у камандзіроўцы», — сказала сакратарка Лапіцкага.

«Не, хлопцы, званіце не да мяне, а ў іншыя органы», — адрэагаваў першы намеснік гендырэктара Уладзімір Руднік.

«Ніякіх каментароў не будзе», — адзначыў намеснік гендырэктара па прававой і маркетынгавай дзейнасці Павел Лапо.

Следчы камітэт абяцае падзяліцца інфармацыяй па гэтым пытанні бліжэйшым часам.

Уладзімір Лапіцкі быў генеральным дырэктарам «Мінаблмясамалпрама» толькі ад сакавіка 2017 года. Да гэтага ён 26 гадоў адпрацаваў на розных прадпрыемствах у Барысаве. Апошнія пяць гадоў узначальваў «Здравушку-мілк».

Уладзімір Лапіцкі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Стаўрапальскім краі Расіі. Скончыў Магілеўскі тэхналагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Адметна, што папярэдні кіраўнік прадпрыемства «Мінаблмясамалпрам» быў арыштаваны за выманьванне крэдыту і хабару.

Каментары6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць