Грамадства11

Беларускі анархіст распавёў, як яго арыштавалі ў Расеі

Анархіст Арцём Маркін правёў два дні ў расейскай турме і быў высланы з краіны, бо «ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы». Ён вярнуўся ў Менск і распавёў падрабязнасці свайго затрымання ў інтэрв’ю карэспандэнту belsat.eu.

30 чэрвеня ў мястэчку Прамухіна Цвярской вобласці адбывалася навуковая канферэнцыя «Прамухінскія чытанні», прысвечаная ў тым ліку аналізу моладзевых пратэстаў 1968-га году. Акрамя лекцыяў, удзельнікі дапамагалі ў рэстаўрацыі сядзібы Міхаіла Бакуніна.

Як тлумачыць Арцём Маркін, на гэтую падзею сабраліся не толькі анархісты, але і проста «людзі, якія крытычна мысляць», — там былі не толькі расейцы, але і шмат замежнікаў. З беларусаў там быў толькі Арцём.

«Раніцай 8 ліпеня ў вясковы дом, дзе мы ночылі, увайшлі супрацоўнікі мясцовай паліцыі. Спачатку мы іх не бачылі, а толькі пачулі пытанне «Ці ёсць тут хто?». Потым яны падышлі да мяне і папрасілі паказаць дакументы, усе трое былі ў форме. Свае пасведчанні яны паказалі, але сітуацыя была стрэсавая і прозвішчы я не паспеў запісаць. Пабачыўшы мой беларускі пашпарт, яны пачалі нешта звяраць у базе дадзеных, якая была на тэлефоне».

Арцёму не патлумачылі, што гэта за база і чаму ягоныя персанальныя звесткі там апынуліся. Неўзабаве паліцыянты заявілі беларусу: ён неўязны і мусіць пайсці з імі для разбіральніцтва.

«На вуліцы былі паліцэйскія машыны, людзі ў цывільным і жанчына з аддзелу па міграцыі. Я пытаўся, чаму я неўязны ў Расеі, але паліцыянты сказалі, што прычыну мне патлумачаць толькі супрацоўнікі ФСБ і толькі калі мы праедзем у пастарунак».

Хлопец вельмі здзівіўся, бо дагэтуль у яго не ўзнікала праблем з расейскімі ўладамі. Пэўны час ён нават працаваў у Маскве. Мяжу перасякаў легальна, памежнікі бачылі ягоны пашпарт і не задалі ніводнага пытання.

«Чамусьці ФСБшнікі не маглі мне перадаць пастанову аб высылцы з краіны на месцы, ім трэба было пагутарыць са мной менавіта ў пастарунку. Ужо ў аддзеле паліцыі ў Таржку, куды мяне прывезлі, я даведаўся: са мной будуць гутарыць людзі з Цэнтру «Э» (падраздзяленне ФСБ па барацьбе з экстрэмізмам). Толькі на судзе я даведаўся, што аднаго «эшніка» звалі Раман Бязусін. Спачатку мне ўручылі паведамленне, што я мушу пакінуць Расею да 13 ліпеня на падставе падпункту 1 часткі 1 артыкула 27 адпаведнага Федэральнага закону, бо «уяўляю пагрозу нацыянальнай бяспецы, цэласнасці межаў і бяспецы жыцця грамадзянаў Расейскай Федэрацыі. Потым сфатаграфавалі, нягледзячы на маё абурэнне. «Сядзі ціха, закрый рот», — такі быў адказ».

Арцём адразу паспрабаваў высветліць, допыт гэта ці проста гутарка, а калі допыт, то хто вядзе пратакол? Паводле словаў анархіста, супрацоўнік ФСБ задаваў збольшага агульныя пытанні пра канферэнцыю, навошта ён прыехаў, ці ўдзельнічае ў палітычных арганізацыях. Арцём на ўсе пытанні адказваць адмовіўся.

«Галоўным апасеннем было, што мае затрыманне неяк звязанае са справаю «Сеткі». Гэта вялікая крымінальная справа супраць анархістаў у Расею, якую актыўна раскручвае ФСБ, а арыштаваных катуюць. Тым больш у афіцыйнай фармулёўцы сілавікоў адзначаецца, нібыта ячэйка арганізацыі ёсць у Беларусі… Аднак яны не ўжывалі фізічнай сілы ў дачыненні да мяне, не казалі нічога, звязанага з «Сеткай» і я хутка зразумеў, што гэта не мой выпадак..».

Разам з тым, Арцём узгадвае, як адзін з сілавікоў запытаўся: «Сяброў тваіх на мінулым тыдні ў лесе СОБР паклаў, крута, а?». На ўвазе маецца затрыманне анархістаў пад Крупкамі 30 чэрвеня, калі сілавікі з аўтаматамі амаль 5 гадзін пратрымалі актывістаў на зямлі. На думку Арцёма, такія словы расейскага праваахоўніка сведчыць аб вельмі шчыльнай супрацы з беларускімі органамі ў пераследзе сябраў анархічнага руху.

Не дабіўшыся паказанняў, Маркіна павезлі на медычны агляд, але той катэгарычна адмовіўся. Паводле ч. 1 арт. 6.9 КоАП РФ, адмова ад агляду дае падставы меркаваць, што чалавек ужываў наркотыкі. Таму на яго склалі пратакол і змясцілі ў камеру пастарунка ў Таржку.

«Умовы там былі жудасныя: камера 2 на 2 метры, куды набіліся шэсць чалавек. На падлозе пясок, шматкі ежы з перадачак, паветра не паступае. Ніякай бялізны не выдаюць, таму давялося проста на падлозе ляжаць. У такім стане я правёў 27 гадзін».

Арцёма асудзілі на 2 содні адміністратыўнага арышту. Астатні час пасля суду ён адбываў пакаранне ў агульнай камеры СІЗА ў Таржку.

«Канвой і ахова глядзелі на мяне больш з цікаўнасцю, чым з агрэсіяй. Для іх з’яўленне «палітычнага» было рэдкасцю. У камеры СІЗА спачатку мы спалі на «сцэне» — насціле з дошак, без бялізны. Але потым па маёй просьбе яе прынеслі, сталі троху лепей ставіцца. Адпусцілі мяне на свабоду роўна ў тэрмін. Калі я выходзіў, то хацеў пакінуць ежу з перадачы сваім сукамернікам, але ахоўнік забараніў. «Гэта ў іншых месцах дзяліцца добра, а ў нас — не». Ну што скажаш, гэта перавернуты свет».

27-гадовы Арцём Маркін не ўпершыню патрапіў пад рэпрэсіі. Летась 15 сакавіка пасля дазволенага ўладамі Маршу недармаедаў, яго з паплечнікамі брутальна затрымалі на тралейбусным прыпынку сілавікі ў цывільным. Тады анархіст атрымаў 12 содняў арышту, якія адбыў у ЦІП на Акрэсціна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі18

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»3

Граф Смеццевае Вядро прайграў лідару Reform UK Фараджу на давыбарах у парламент Вялікабрытаніі9

Расійская мытня не паверыла беларусу, які прывёз з Дубая 43 смартфоны і сказаў, што гэта для асабістага карыстання1

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі18

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць