«Советская Белоруссія»: Давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях»
Адыёзны калумніст «Советской Белоруссіі» Андрэй Мукавозчык выказаў меркаванне наконт сітуацыі ў Курапатах.

Ён асуджае Змітра Дашкевіча (натуральна, не называючы яго прозвішча), бо той цягае на сабе піламатэрыялы як біблейскі герой, асуджае Паўла Севярынца за прапановы абвесціць байкот бізнэсмену Зайдэсу. Наракае і на пісьменнікаў, блогераў і іншых лідараў меркаванняў, якія падліваюць «нацыяналістычнага алею».
Пазітыўны герой у Мукавозчыка толькі адзін — «Советская Белоруссія», якая «ініцыявала сапраўды народнае абмеркаванне тэмы Курапатаў».
Урэшце аўтар пераходзіць да дзвюх парадаў.
Па-першае, давайце моўчкі маліцца, але памятаць, што не толькі крыж з'яўляецца сімвалам веры.
Па-другое, давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях», а ў чарговы раз абмяркуем стварэнне мемарыяла, піша Мукавозчык.
-
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
-
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
-
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю
Каментары