Грамадства3030

Каб прысуджаны да расстрэлу чорны рыэлтар з Магілёва не памёр падчас галадоўкі, яго ратуюць кропельніцамі

Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by

Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by

Практычна месяц, а дакладна з 27 чэрвеня, трымае галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1 Ігар Гершанкоў. На такі суровы пратэстны крок асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Магілёва падштурхнула парушэнне ягонага права на перапіску. Усе скаргі Гершанкова ў Генеральную пракуратуру, Дэпартамент выканання пакаранняў, у беларускае прадстаўніцтва ААН, а таксама многія лісты да родных, не даходзяць да адрасатаў.

Пад час чарговага кароткатэрміновага спаткання, якое адбылося 25 ліпеня, маці асуджанага Гершанкова — Людміла Адамаўна — не змагла пазнаць уласнага сына.

«Ён за гэты месяц галадоўкі схуднеў на 18 кілаграм, вочы сталі нежывыя, ледзьве ногі перасоўвае, нават гаворыць з цяжкасцю, запінаючыся на кожным слове», — са скрухаю распавядала яна.

Размаўляючы з сынам жанчына даведалася, што ў першыя дні ён трымаў сухую галадоўку, а потым Ігару прымусова пачалі ставіць кропельніцы. Пры гэтым у камеру заходзяць міліцыянты ў бронекамізэльках і масках, відаць, дзеля таго, каб ён не супраціўляўся.

Ігар Гершанкоў вымушаны быў пісьмова звярнуцца да начальніка СІЗА з просьбай, каб адмянілі тыя кропельніцы, бо пасля іх становіцца яшчэ горш, пачынаюцца сутаргі, кружыцца галава, аднак ягоная скарга засталася без увагі. А літаральна дзень таму з гэтай нагоды ён напісаў ліст у Міністэрства аховы здароўя. Толькі вось упэўненасці, што скарга дойдзе да адрасата ў асуджанага няма. 

Пры гэтым маці дастае лісток паперы і пералічвае: «Вось сын адпраўляў лісты 23 красавіка, 8 траўня, 28 чэрвеня — ніводны з іх я не атрымала».

«Мы з дачкой прывезлі яму сёння прадуктовую перадачу, аднак Ігар адмовіўся ад яе, сказаў, каб забрала назад, бо тады гэтая вымушаная галадоўка не будзе мець аніякага сэнсу. Павязу цяпер гэтую перадачу назад у Магілёў», — кажа маці.

Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды: Ігару Гершанкову — расстрэл; Сямёну Беражному — расстрэл; Таццяне Гершанковай — 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці; Барысу Калеснікаву — 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Каментары30

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць