Усяго патроху11

Апошні герой Першай сусьветнай

Генры Ўільяму Олінгхэму 112 гадоў. Ён глухі, сьляпы і рухаецца ў інвалідным вазку. Ён — найстарэйшы мужчына ў Эўропе - вэтэран Першай сусьветнай вайны.

Генры Ўільяму Олінгхэму 112 гадоў. Ён глухі, сьляпы і рухаецца ў інвалідным вазку. Ён — найстарэйшы мужчына ў Эўропе, і адзін з трох жывых брытанскіх вэтэранаў Першай сусьветнай вайны.

У 2004 годзе, калі адзначалася 90‑годзьдзе яе пачатку, іх было 23.

У Злучаным Каралеўстве Першую сусьветную называюць проста Вялікай вайной. У народнай памяці яна займае нашмат больш значнае месца, чым Другая сусьветная. У 1939—1945 гадах краіна згубіла 393 740 чалавек (разам зь мірнымі жыхарамі і маракамі), у 1914—1918 — 811 410 чалавек. 1 млн. 662 тыс. 625 брытанцаў былі параненыя.

Таму Дзень вэтэранаў, калі ўшаноўваюць памяць усіх загінулых ва ўсіх войнах, што вяла Вялікабрытанія, прымеркаваны да 11 лістапада —дню Камп’енскага перамір’я, што паклала канец Першай сусьветнай вайне.

У аўторак гэтай падзеі спаўняецца 90 гадоў.

Як заўсёды, вакол Кенатафу — манумэнту на Ўайтхоле ў Лёндане — узьнікае дыван з чырвоных макаў. У цырымоніі прымуць удзел каралева Элізабэт II і тры брытанскія вэтэраны, якія засталіся жывымі —110‑гадовы пехацінец Гары Пэтч, 108‑гадовы марак Ўільям Стоўн і авіятар Генры Олінгхэм.

Напярэдадні сьвята Олінгхэм зьявіўся на публіцы. Ён удзельнічаў у адкрыцьці выставы аэраплянаў часоў першай сусьветнай вайны ў Музэі Каралеўскіх ВПС і даў невялікае інтэрвію тэлекампаніі IPTN.

Олінгхэм служыў авіямэханікам у марской авіяцыі, у 1916 г. пілатаваў гідраплан‑выведнік падчас знакамітага Ютландзкага бою, а потым накіраваўся ў Францыю, дзе яму давялося ўдзельнічаць у наземных баях падчас бітвы на Соме.

Там Олінгхэм наглядзеўся такіх жахаў, што ўсё жыцьцё гнаў ад сябе ўспаміны пра вайну.

«Я скочыў уніз і упаў на бэтон. У мяне проста пацямнела ўваччу. Ну, вы ведаеце, як гэта бывае. Праз нейкі час я ачомаўся, устаў і пайшоў некуды ўправа. Я прайшоў зусім няшмат, мне здалося, усяго некалькі крокаў, і апынуўся ў вадзе. Яна даходзіла мне да плячэй. Я трапіў у варонку. У ёй было поўна мёртвых людзей, запоўнена да краёў. І Бог ведае, што яшчэ там было, але яно варушылася», — распавёў ён.

Толькі апынуўшыся адным з апошніх відавочцаў Вялікай вайны, Олінгхэм пагадзіўся надыктаваць на магнітафон свае ўспаміны, якія былі выдадзеныя ў выглядзе кнігі пад назвай «Апошні добраахвотнік Кітчэнера» [брытанскі фэльдмаршал, ваенны міністар падчас Першай сусьветнай вайны].

«Вельмі важна тое, што яны [удзельнікі Першай сусьветнай вайны] ня будуць забытыя. І кожны адчувае да іх вялікую ўдзячнасьць. І ніхто ня можа быць празьмерна ўдзячным за тое, што гэтыя людзі зрабілі для яго», — з намаганьнем выгаворваючы словы, сказаў ён карэспандэнту.

Сусьветная бойня

Паводле афіцыйных зьвестак, у Першай сусьветнай вайне загінулі 9 млн. 996 тыс. 769 вайскоўцаў і 6 млн. 702 тыс. 387 цывільных асобаў. Самыя вялікія страты панесла Расея — 2 млн. 311 тыс. чалавек.

Колькасьць мабілізаваных перавысіла 71 млн. чалавек.

Сёньня ў сьвеце засталася 10 удзельнікаў Вялікай вайны — па тры ў Аўстраліі, Брытаніі і ЗША, і адзін на Украіне.

Самы старэйшы зь іх — Генры Олінгхэм, малодшы — 104‑гадовы амэрыканец Ўільям Олін.

Адзінаму вэтэрану Першай сусьветнай вайны ў былым СССР, жыхару Данецку Міхаілу Яфімавічу Крычэўскаму 111 гадоў.

У кастрычніку 1917 году ён скончыў паскораны курс Кіеўскага ваенна‑інжынернай вучэльні, атрымаў званьне прапаршчыка і быў накіраваны на Галіцыйскі фронт, але ў сувязі зь вядомымі падзеямі прыняць удзел у баях не пасьпеў.

Бі-Бі-Сі

Глядзі яшчэ:
111-гадовы Міхайла Крычэўскі пілуе дровы
На Каляды 1914 г. праціўнікі згулялі ў футбол

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла21

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?18

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць