Усяго патроху

Памёр акцёр Берт Рэйнальдс

У ЗША ва ўзросце 82 гадоў памёр акцёр Берт Рэйнальдс. Паводле паведамленняў, ён памёр у шпіталі ў Фларыдзе пасля перанесенага інфаркту. У момант смерці акцёра побач з ім знаходзіўся ягоны сын Квінтан, піша Бі-бі-сі.

Арнольд Шварцэнегер напісаў у твітары, што Рэйнальдс заўсёды быў адным з яго куміраў.

У 2010 годзе Рэйнальдсу зрабілі аперацыю на сэрцы — каранарнае шунтаванне.

Рэйнальдс атрымаў шырокую вядомасць у 1972 годзе, зняўшыся ў фільме «Збавенне» Джона Бурмена. За сваю ролю ён быў намінаваны на «Оскара» адразу ў трох катэгорыях і стаў галівудскім сэкс-сімвалам.

«Збавенне» — фільм пра чатырох прыяцеляў, якія адправіліся ў падарожжа на каноэ ў штаце Джорджыя, падчас якога на іх нападае мясцовы маньяк.

Пік кар'еры прыйшоўся на фільм «Паліцэйскі і бандыт» 1977 года. У тым годзе больш касавых збораў прынеслі толькі «Зорныя войны».

Але да 1980-га Рэйнальдсу стала ўсё цяжэй атрымліваць новыя ролі. Яго фінансы моцна пацярпелі з-за неразумных інвестыцый у рэстараны і фларыдскую каманду амерыканскага футбола.

У 1997 годзе Рэйнальдс вярнуўся на экраны, зняўшыся ў ролі рэжысёра порнафільмаў у «Начах ў стылі бугі».

У 2014-м Берту прыйшлося прадаць многія з сваіх узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус», які ён атрымаў за ролю ў «Начах у стылі бугі».

Але на пытанне журналіста Vanity Fair, што б ён зрабіў у мінулым па-іншаму, акцёр адказаў: «траціў бы больш грошай і больш бы забаўляўся»

Рэйнальдс вядомы тым, што адмаўляўся ад знакамітых роляў — ад Джэймса Бонда да Хана Сола.

Ён таксама адмовіўся ад ролі Эдварда Льюіса ў фільме «Красуня» 1990 года, якую выканаў Рычард Гір.

«Мая кар'ера падобна не да нармальнай кардыяграмы, а, хутчэй, да інфарктнай», — пажартаваў Рэйнальдс ў 2001 годзе ў інтэрв'ю Асашыэйтэд прэс. «Я зняўся больш чым у сотні фільмаў, і я адзіны акцёр, з якім перасталі працаваць усе тры асноўныя тэлекампаніі. Я — прыклад доўгажыхарства».

Аж да самай смерці Берт Рэйнальдс здымаўся ў фільме Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе» пра жыццё Чарльза Мэнсана.

Карціна выйдзе ў пракат у 2019 годзе. Рэйнальдс грае ролю Джорджа Спана, каліфарнійскага гаспадара ранча, які дазволіў членам секты, якой кіраваў Чарльз Мэнсан, жыць на сваёй зямлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот15

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы1

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

Як жыве чалавек з адной з самых небяспечных работ у свеце — спускацца пад рэактар ЧАЭС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць