Грамадства66

Колер дывану — сіні, коўдра — сінтэпонавая. Беларуская чыгунка абнаўляе бялізну і інтэр’ер у вагонах

Некаторыя пасажыры заўважылі, што ў вагонах беларускіх цягнікоў стала нашмат утульней. З’явіліся аднолькавыя фіранкі, старых чырвоных дываноў у вагонах амаль не засталося — іх замянілі новыя сінія дарожкі. А пасажырам замест паўваўняных коўдраў сталі даваць цёплыя, лёгкія, сінтэпонавыя.

Мы распыталіся ў прадстаўнікоў беларускай чыгункі, што адбываецца.

«Яшчэ ў 2016 годзе беларускай чыгункай былі распрацаваныя адзіныя падыходы да якасці паслуг. У тым ліку змены закранулі і так званую здымную маёмасць у вагонах: дываны, матрацы, коўдры, пасцельную бялізну, маршрутныя ўказальнікі, інфармацыйныя ўказальнікі ў вагонах. Гэта не значыць, што да 2016 года нічога не абнаўлялася. Проста на змену прыйшлі новыя матэрыялы і фірмовыя колеры беларускай чыгункі — белы, сіні, шэры».

У здымнай маёмасці, вядома, ёсць свае тэрміны прыдатнасці. У коўдраў, напрыклад, тэрмін — чатыры гады. І вось калі коўдры, матрацы і дываны выпрацоўваюць свой рэсурс, іх замяняюць.

«З часам усё мяняецца. Мы даўно адмовіліся ад падушак з пер’я, а калі ў матрацаў і коўдраў скончыўся тэрмін эксплуатацыі, сталі думаць пра тое, што апошнім часам з’яўляюцца шмат новых матэрыялаў, якія лёгка захоўваць, чысціць. Таму і вырашылі абнавіць коўдры на сінтэпонавыя».

Але ў першую чаргу коўдры заменяць на новыя пакуль толькі ў СВ-вагонах і купэйных вагонах.

У плацкартах застануцца звыклыя ўсім паўваўняныя коўдры.

«Працэс абнаўлення маёмасці даволі складаны. Пасажырам жа хочацца, каб было зручна, мякка і цёпла. Патрабаванні чыгункі значна шырэйшыя. Трэба, каб той жа матрац мог лёгка скручвацца, каб яго і пасажыр, і праваднік маглі лёгка дастаць з верхняй паліцы. Матрацы прайшлі шэраг выпрабаванняў. Да нас вытворцы матрацаў ездзілі як на выставу дасягненняў. Аказалася, што ў адных матрацах збіваўся сінтэпон, пасля чысткі матрацы мянялі памер. Ва ўмовах вагона, напрыклад, матрацы маглі не адпавядаць памерам спальнага месца, або іх пакрыццё было такім, што пасажыр з’язджаў з паліцы».

Матрацы тэставалі на брыгадах цягніка.

«Так, спачатку на новых матрацах спалі праваднікі і начальнікі цягнікоў. Пасля тэсціравалі на пасажырах. Урэшце рэшт, прыйшлі да паразумення».

Усе коўдры, пасцельную бялізну і матрацы чыгунцы пастаўляюць беларускія вытворцы.

«З дыванамі гісторыя была больш цікавая, бо не маглі доўгі час выбраць, хто з двух беларускіх вытворцаў будзе пастаўляць дыванковыя дарожкі чыгунцы. Пасля доўгіх перамоў усё ж вырашылі, што гэта будуць вытворцы з Віцебска, якія прапанавалі неабходныя памеры і колер».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць