Заснавальнік і СЕО Amazon Джэф Безас узначаліў рэйтынг найбагацейшых амерыканцаў Forbes 400. Безас апярэдзіў сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса, які займаў першы радок рэйтынгу з 1994 года. Адначасова Безас аказаўся і самым багатым чалавекам свету ў 2018 годзе.

Прадпрымальнік устанавіў яшчэ адзін рэкорд: упершыню ў гісторыі рэйтынгу капітал аднаго з яго ўдзельнікаў перавысіў $100 мільярдаў. Паводле Forbes, капітал Безаса за год падвоіўся і дасягнуў $160 мільярдаў.
Amazon, якая займаецца электронным гандлем, таксама дэманструе паспяховыя вынікі: кампанія стала другой у свеце пасля Apple з капіталізацыяй больш за $1 трыльён.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары