Меркаванні

Касьцёл далучыўся да патрабаваньня грамадзянскіх свабодаў

2300 беларусаў удзельнічалі ў сустрэчы з папам у Варшаве – гэта зьвесткі польскае памежнае службы. Сапраўды, на пляцы Пілсудзкага скрозь былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Беларуская мова была адной з трох, якія ўжываліся на варшаўскім набажэнстве.

2300 беларусаў удзельнічалі ў сустрэчы з папам у Варшаве – гэта зьвесткі польскае памежнае службы. Сапраўды, на пляцы Пілсудзкага скрозь былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Як відна, беларусы моцна прывязаліся да сваіх нацыянальных колераў. Беларуская мова была адной з трох, якія ўжываліся на варшаўскім набажэнстве. Акрамя яе, малітвы гучалі па-польску і па-ангельску. Выкарыстаньне беларускай мовы Касьцёлам стае добраю традыцыяю. Гэта важная азнака яе адраджэньня.

Але ня гэта прыцягнула найбольшую ўвагу падчас першага вялікага візыту папы.

Малітву на беларускай мове прачытаў беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневіч – былы палітвязень турмы на Акрэсьціна. З папскага аўтара па-беларуску прагучаў заклік маліцца за свабоду і чалавечую годнасьць: «Памятаючы пра тое, што людзі розных расаў, нацыянальнасьцяў і народаў зьяўляюцца адной сям’ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца грамадзянскія правы – каб ніхто не цярпеў ад прымусу, дыскрымінацыі і прычыненай крыўды».

Выбар Зьмітра Гурневіча быў зроблены калі не самімі беларускімі біскупамі, дык зь іхнага ведама, а таму ня можа быць выпадковым.

Дагэтуль улады з Касьцёлам лічыліся і на канфлікт не ішлі, калі ня браць пад увагу шавіністычных штучак кшталту падручніка гісторыі Трашчанка. А Касьцёл быў асьцярожны і ўнікаў тэмы правоў чалавека. Цяпер з боку Касьцёлу прагучала выразнае пасланьне салідарнасьці і пратэсту. Касьцёл зрабіў яго ў стрыманай і непалітызаванай форме. Пасьля выбараў, а ня перад імі. Пасьля Плошчы, дзе некаторыя ксяндзы вырашылі заставацца з сваімі вернікамі.

У сілу гістарычных абставінаў, беларускі Касьцёл ня можа быць па-за ўплывам польскага ўспрыманьня сытуацыі ў Беларусі. Але дарма сьпісваць настроі ў ім толькі на замежны ўплыў. Гэта таксама адбітак прыхільнасьцяў малодшага пакаленьня беларускіх ксяндзоў і сьвецкага актыву, з пакаленьня незалежнасьці. Касьцёл чуйна прыслухоўваецца да сьвету. І лічыць сябе досыць кансалідаваным, каб не баяцца рэакцыі ўладаў кшталту той, якая напаткала Саюз палякаў ці меншыя пратэстанцкія цэрквы.

Усё шырэйшыя слаі патрабуюць дэмакратычных рэформаў і грамадзянскіх свабодаў. На сустрэчы з Бэнэдыктам прагучала недвухсэнсоўнае пасланьне Касьцёлу, і ўладам Беларусі варта над ім задумацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні5

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску27

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні5

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць