Грамадства4545

КГБ працягвае выяўляць экстрэмістаў

Справа з канфіскацыяй на мяжы ў Берасьці дзесяці асобнікаў часопісу «ARCHE» разьвіваецца па гарадзенскім варыянце. Тамтэйшае ўпраўленьне дзяржбясьпекі просіць суд прызнаць экстрэмісцкім тоўсты нумар выданьня.

Справа з канфіскацыяй на мяжы ў Берасьці дзесяці асобнікаў часопісу «ARCHE» разьвіваецца па гарадзенскім варыянце.

Галоўны рэдактар часопісу атрымаў ліст зь Дзяржаўнага мытнага камітэту за подпісам намесьніка яго старшыні С.Барысюка. У ім паведамляецца, што ў адпаведнасьці з заключэньнем Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 5.11.2008 у №7‑8 часопісу за 2008 год «была прызнана наяўнасьць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасьці і прапаганды такой дзейнасьці» (тут і далей – пераклад з расейскай).

Матэрыялы справы па гэтым пытаньні былі накіраваныя ў суд Маскоўскага раёну Берасьця «з хадайніцтвам аб прызнаньні дадзенай інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай і яе наступным зьнішчэньні».

Які матэрыял таўшчэзнага, 1100‑старонкавага юбілейнага нумару (часопісу споўнілася 10 гадоў) носіць экстрэмісцкі характар? Рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў мяркуе, што экспэрты берасьцейскага КДБ маглі кваліфікаваць такім чынам аналіз вядомага беларускага палітоляга В. Сіліцкага на тэму парлямэнцкіў выбараў, або круглы стол, прысьвечаны масавым затрыманьням актывістаў апазыцыі пасьля выбуху 3 ліпеня ці рэцэнзію кінакрытыка А. Расінскага на фільм А. Вайды «Катынь», дзе аўтар ставіць чэкістаў і фашыстаў у адзін шэраг. У нумары надрукаваныя дзьве гістарычныя манаграфіі ў перакладзе з ангельскай і польскай моваў і тры дзясяткі артыкулаў, пераважна навуковых і гістарычных – выпуск мае за тэму дасавецкую гісторыю Беларусі.

Аналягічныя спробы прызнаць розныя выданьні экстрэмісцкімі КГБ рабіла на іншым «заходнім рубяжы краіны», у Горадні. Там таксама накіроўвалі ў суд інфармацыйныя матэрыялы, сканфіскаваныя пільнымі мытнікамі ў розны час. Сярод іх аказаліся ўлёткі кандыдата ў прэзыдэнты Мілінкевіча і розныя газэты і кнігі на беларускай мове. У дзеячоў апазыцыі, унесеных у сьпісы на ператруску, папросту адбіралі кнігі, якія яны бралі на чытаньне з сабой у цягнік.

На шчасьце, гарадзенскія справы пакуль скончыліся нічым – суд завярнуў матэрыялы назад, дачапіўшыся да фармальнасьцяў.
Маўляў, начальнік абласнога ўпраўленьня ГБ няправільна аформіў пазоў.

Не да сьмеху – маем справу з мэтаскіраваным запалохваньнем як выдаўцоў, так і чытачоў, з спробай спэцслужбаў вярнуць сабе цэнзарскія функцыі, мяркуе В. Булгакаў. Такая практыка існавала ў таталітарных дзяржавах – нацысцкай Германіі і Савецкім Саюзе.

Часопіс «ARCHE» – гэта незалежнае навукова‑папулярнае і грамадзка‑палітычнае выданьне, у якое пішуць дзясяткі беларускіх інтэлектуалаў. Дзякуючы сваёй высокай якасьці, ён стаў адзіным беларускім выданьнем, запрошаным у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

Рэдактар «ARCHE» не выключае, што яму прыйдзецца зьвярнуцца да інтэлектуалаў і культурных выданьняў іншых краінаў Эўропы з заклікам распачаць кампанію салідарнасьці.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч25

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч25

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць