Улада77

У Жалезьнічэнкі сканфіскавалі кнігі Печанка і Акудовіча

Былы студэнт‑выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Зьміцер Жалезьнічэнка, які ўжо звыш 300 дзён служыць у транспартных войсках у Жлобіне, займеў права на адпачынак.

Былы студэнт‑выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Зьміцер Жалезьнічэнка, які ўжо звыш 300 дзён служыць у транспартных войсках у Жлобіне, займеў права на адпачынак. Гэтаксама, як і іншыя салдаты, што адслужылі так ж тэрмін. Аднак адпачынак радавому Жалельнічэнку будзе прадастаўлены ў самы апошні тэрмін.

Зьміцер Жалезьнічэнка патлумачыў, што ён занесены ў так званую «групу рызыкі». Таму адпачываць будзе самым апошнім:

«У адпачынак, мне сказалі, адпусьцяць самым апошнім. Ёсьць адпаведная пастанова Міністэрства абароны. Бо я ў так званай «групе рызыкі» — за адмову ад дачы прысягі. Адпачынак, дарэчы, зараз скарацілі — будзе толькі 10 сутак. Як месяцы тры застанецца да канца службы, я й хачу паехаць. Схаджу ва ўнівэрсытэт, дакумэнты забяру».

Цікавімся ў былога студэнта, ці турбуюць яго, як салдата з так званай «групы рызыкі», прадстаўнікі спэцслужбаў?

«Ёсьць у нас такі хлопец у чыне лейтэнанта КДБ, прозьвішча Шэлег. Ходзіць у скураной куртцы. Са мной ён спрабаваў размаўляць адзін раз — тады, калі мяне прызвалі. Цяпер, праўда, ня згадвае, што мы зь ім размаўлялі…У мяне ў клясе ёсьць паліца — там стаіць уся мая літаратура.

Аднойчы мне прывезьлі кніжкі Печанка «У беларускім войску …» й Акудовіча «Дыялёгі з Богам». Стаялі яны, я іх прачытаў пасьпяхова. І раптам бачу, што іх — няма. Я падышоў да камандзіра роты й спытаў: у чым справа? Ведаў, што свае хлопцы ня возьмуць. Камандзір сказаў, што прыходзіў наш супрацоўнік КДБ і з Менску яшчэ адзін прыяжджаў. Забралі кніжкі — і пайшлі. Куды забралі — невядома, бо бяз санкцыі. Без нічога!

У мяне раней забіралі дыск, свае, мясцовыя, дык склалі акт выняткі, накіроўвалі нібыта на экспэртызу. Не вярнулі, але ж хоць паперку пакінулі.А гэтыя цьмяна так забралі — і пайшлі», — распавёў салдат Жалезьнічэнка.

У войску Зьміцер, калі выпадае вольны час, чытае найперш тэхнічную літаратуру па праграмаваньні — сваёй унівэрсытэцкай спэцыяльнасьці. Вайсковыя нататкі пакуль пісаць не бярэцца:

«У мяне, канешне, ёсьць думкі наконт таго, што тут адбываецца. Але яны носяць такі асабісты, інтымны характар. Не хацелася б 800‑ты раз апісваць вайсковы побыт. А каму будуць цікавыя, і ці наогул будуць цікавыя, мае развагі?.. Калі будзе час і будзе жаданьне, магчыма, і паспрабую ператварыць іх у нейкія нататкі. Потым будзе бачна».

Каментары7

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць