Афіша44

«Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе ў Курапатах 29 кастрычніка

Зміцер Дашкевіч распавёў пра ідэю правесці «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах 29 кастрычніка. 

«Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная ноч у гісторыі Беларусі. За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод зьнішчаных камуністамі — такія выбітныя творцы, як Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валер Маракоў і многія іншыя. Такога злачынства ня ведае гісторыя ніводнай эўрапейскай дзяржавы.

Дзеля ўшанаваньня памяці нявінна забітых паэтаў і пісьменьнікаў давайце зьбярэмся 29 кастрычніка ў Курапатах. Фармат вельмі сьціплы і годны: чытаем творы рэпрэсаваных Саветамі літаратараў, сучасныя творы на адпаведную тэматыку. Чытаньні будуць праходзіць з 20-ай да 24-ай гадзіны з таго боку Курапатаў, дзе бульбашжор «Поедім-поедім». Зьбіраемся ля 6-метровых крыжоў, якія ўсталёўвалі сёлета.

У «Ночы расстраляных паэтаў» чакаецца ўдзел многіх вядомых пісьменьнікаў, паэтаў і музыкаў. Прыходзьце і вы! Хто мае магчымасьць падтрымаць мерапрыемства ці дапамагчы ў арганізацыі, адпісвайцеся мне прыватна. Хто мае жаданьне, распаўсюджвайце інфармацыю пра чытаньні і абарону Курапатаў пад хэштэгамі #Ночпаэтаў2018#Курапаты2018» — заклікае ініцыятар сустрэчы Зміцер Дашкевіч. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць