Пад Валожынам маршрутка ўрэзалася ў бетонныя блокі: 2 чалавекі загінулі, 14 у бальніцы
18 кастрычніка каля 19:30 на трасе М6 каля Валожына здарылася аварыя: маршрутка «Мінск — Гродна» заехала ў бетонную агароджу, якая ў будучыні будзе падзяляць сустрэчныя патокі, піша Аutogrodno.by.
Удар быў такой сілы, што матор мікрааўтобуса апынуўся ў салоне.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на месцы здарэння загінула 66-гадовая пасажырка маршруткі, пасля ў бальніцы памёр 71-гадовы мужчына. Па папярэдніх дадзеных, яшчэ 14 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

— Сваімі нагамі з маршруткі выйшлі толькі 3 чалавекі, у тым ліку і кіроўца, — піша на сваёй старонцы ў Facebook Валер Мінец і дадае, што на тым участку дзейнічала абмежаванне ў 50 км/г.
Таксама ёсць інфармацыя, што ў чацвер на гэтым участку трасы змянілі арганізацыю дарожнага руху.
Іншы кіроўца, Алег, які праязджаў гэтае месца мінулай ноччу, паведаміў: «Там перад аб’ездамі ў большасці месцаў не стаяць святлоадбівальнікі і даводзілася ўключаць далёкае святло, каб патрапіць куды трэба».
У групе АўтаГродна пра наступствы аварыі распавёў Яўген: «Жанчына загінула. Так. Мужа павезлі ў лякарню, быў у прытомнасці. Хлопца выкінула праз лабавое. Дзяўчынка гадоў сямі ў вельмі дрэнным стане. Я нават не магу тут напісаць, што з ёй стала. Дзяўчынка 6 класа з мамай ехала. Таксама ў дрэнным стане, яны вярталіся з лячэння з Бараўлянаў. Кіроўца казаў, што асляпіла «сустрэчка». Але той, хто ехаў за ім, сказаў, што ніхто нікога не сляпіў. Прычыну скажуць следчыя».
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары