Рэп-зорка Ціма Беларускіх трымае першае і другое месца ў галоўным расійскім хіт-парадзе
Калі вы яшчэ не чулі пра Ціму Беларускіх, то вы крыху адсталі ад жыцця. Пасля таго, як ён выклаў на ютуб сваю песню «Мокрыя кросы», кар'ера маладога рэпера імкліва пайшла ў гару: відэа сабрала больш за 7 мільёнаў праглядаў, а сам трэк упэўнена займае першы радок чарта Яндэкс.Музыка. Новы хіт — «Незабудка» — ужо праз некалькі дзён пасля прэм'еры забраўся на другое месца рэйтынгу.
Ціма Беларускіх, фота з уласнага архіву музыкі.
На першы сольнік Цімы ў гэтым месяцы раскупілі 1200 квіткоў, і ён ужо рыхтуе новы канцэрт, які пройдзе ў Мінску ў пачатку лістапада.
Чакаюць рэпера, якога некаторыя крытыкі параўноўваюць з Максам Каржом, ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, а таксама ў Рызе, Маскве і Адэсе. Гастрольны графік Беларускіх распісаны на некалькі месяцаў наперад. Вядома, што цяпер ён працуе над запісам альбома.
У чарце Яндэкс.Музыкі Беларускіх абышоў Imagine Dragons і Філіпа Кіркорава.
Беларускі рэп-лэйбл Kaufman Label і ўся менеджарская каманда заўзята ахоўвае свайго падапечнага ад інтэрв'ю: усе ранейшыя спробы дамовіцца з ім на гутарку пакуль заканчваліся безвынікова.
У відэаінтэрв'ю свайму ж лэйблу Цімафей расказваў, што музыкай пачаў займацца з таго моманту, як бацькі аддалі яго ў школу віяланчэлі, пасля вучыўся ў музычным каледжы. Са сваімі трэкамі спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну яшчэ ў 2011 годзе, але, як відаць, яго творчасць стрэліла ў сэрца слухачоў (асабліва школьнікаў) толькі цяпер.
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды11
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне1212
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды1
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Галоўнае
На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды11
«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц44
Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі44
Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4
У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў
У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў
Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»44
Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4
У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары11
У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1
Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА1010
Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10
«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці33
«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3
Каментары