Грамадства6060

Кіраўнік БРСМ параўнаў факты пра рэпрэсіі НКВД супраць беларускай інтэлігенцыі з праграмамі Рэн-ТВ

Гарачая дыскусія разгарэлася ў суполцы БРСМ Укантакце. Некаторыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі пацікавіліся, ці будзе БРСМ на гадавіну расстрэлу НКВД беларускай інтэлігенцыі арганізоўваць якое-небудзь асветніцкае маладзёжнае мерапрыемства.

Уступіў у дыскусію і кіраўнік моладзевай арганізацыі Дзмітрый Варанюк. Ён напісаў наступнае:

— Давайце да сутнасці. Вы гісторык? Прафесар? Маеце навуковыя публікацыі? Калі так, буду рады азнаёміцца. І тады прывесці таксама гістарычныя факты. Кідацца ж фактамі ў стылі праграм Рэн-ТВ пра расстрэлы мне не хочацца. Для нас, для Саюза моладзі 29 — святочная дата і мы правядзем яе з карысцю [дзень стварэння ВЛКСМ — рэд.]. Пагутарым з годнымі людзьмі, якія будавалі нашу краіну. Папрацуем над навакольным добраўпарадкаваннем і скажам дзякуй ветэранам. Усё. Будуць пытанні яшчэ — пішыце ў прыват, не засмечвайце трызненнем.

Нагадаем, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод знішчаных— такія творцы, як Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валер Маракоў і многія іншыя.

Таксама 29 кастрычніка, але ў 1918 годзе, быў створаны ВЛКСМ. Юбілей яго стварэння збіраецца святкаваць БРСМ.

Дапоўнена: Дзмітрый Варанюк апублікаваў на сваёй старонцы выбачэнні людзям, лёс якіх закранулі падзеі масавых расстрэлаў на тэрыторыі Беларусі, каго маглі абразіць яго словы пра РЭН-ТВ.

Чытайце таксама: Пра бюджэт, мэты арганізацыі і Малады фронт: вялікая гутарка з новым кіраўніком БРСМ

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць