Перадсмяротную запіску Бадлера прадалі з аўкцыёна. Пасля яе напісання паэт пражыў яшчэ 22 гады

Перадсмяротная запіска, напісаная паэтам Шарлем Бадлерам перад няўдалай спробай суіцыду, прададзеная на аўкцыёне за 234 тысячы еўра, паведамляе Бі-бі-сі.
Аўкцыённы дом Osenat, які праводзіў таргі, абвясціў, што фінальны кошт запіскі Бадлера у тры разы перавысіў папярэднюю ацэнку. Імя новага ўладальніка манускрыпта не выдаецца, паведамляецца толькі, што гэта прыватная асоба.
Запіска, якая пайшла з малатка, была напісана 24-гадовым Бадлерам 30 чэрвеня 1845 года. У пасланні, адрасаваным музе Бадлера, балерыне Жанне Дюваль, паэт піша, што «не можа больш жыць ці выносіць цяжар неабходнасці засыпаць і прачынацца зноў».
Пасля няўдалай спробы самагубства, пра якую гаворыцца ў запісцы, Бадлер пражыў яшчэ 22 гады. У прыватнасці, праз 12 гадоў пасля гэтага ён апублікаваў свой самы знакаміты зборнік вершаў — «Кветкі зла».
Каментары