Грамадства77

Гродзенец спыніў калону МАЗаў на чале з ДАІ, каб разабрацца, чаму яго аблілі граззю

У рэдакцыю «АвтоГродно» звярнуўся Юрый, якому ўборка снегу на дарогах ледзь не каштавала пераздачы сесіі. Справа ў тым, што хлопца абліло хваляй бруднага снегу з-пад аднаго з МАЗаў.

Усё адбылося днём у мінулую суботу.

— Я ехаў на экзамен. Выйшаў на прыпынку «Завод аўтаагрэгатаў» і рушыў у бок універсітэта. Насустрач мне — караван МАЗаў ў суправаджэнні «Крайслера». Вока цешыцца! Гляджу: талая гразь неяк высока падымаецца. Паліцы зроблены так, што снег адлятае досыць далёка. Я адышоў ад дарогі яшчэ далей. Думаю, яшчэ туфлі запэцкае. Трэба сказаць, што тратуар у гэтым месцы знаходзіцца і так за 2 метры ад праезнай часткі.

Юрый распавёў, што ўздоўж дарогі былі прыпаркаваны аўтамабілі, таму калона МАЗаў іх аб'язджала і знаходзілася далёка. Яна працягвала рухацца да хлопца. Рад прыпаркаваных аўто скончыўся і калона зрушылася да краю дарогі, як раз да Юрыя.

— Раптам хваляй гразі мяне абліло з ног да галавы. Мала таго, сіла ўдару была такой, што я не ўстаяў на нагах, і ўпаў прама ў гурбу. Я сярэдняга целаскладу, 1,82 ростам, а ўявіце, была б мініяцюрная дзяўчына ці дзіця? — задае рытарычнае пытанне малады чалавек. — Я спрабаваў услед махаць рукамі, але безвынікова.

Малады чалавек засмуціўся і вырашыў патэлефанаваць у 102, а сам тым часам рухаўся ў бок універсітэцкага корпуса.

— Гляджу калона развярнулася і рухаецца назад. Я да іх! — кажа Юры. — Спыніў гэты караван — і рушыў адразу да аўтамабіля суправаджэння «Дэльты». Зразумела, што засмучаны быў і злаваўся вельмі. Супрацоўнікі «Дэльты» паспачувалі, але сказалі, што «Мы там ужо нічога не бачым!». Мы яшчэ спрабавалі нешта праясніць, але быў заблакаваны цэлы кірунак, ззаду ўжо стаў утварацца затор, а кіроўцы — сігналіць. Таму я пайшоў далей.

Малады чалавек адправіўся ў будынак універсітэта і тым часам датэлефанаваўся ў 102. Дзяўчына-аператар удакладніла, ці могуць яму патэлефанаваць па гэтым нумары тэлефона. Юрый адказаў, так, але цяпер у яго будзе экзамен, таму на працягу нейкага часу ён будзе недаступны.

— Якое было маё здзіўленне, калі на сярэдзіне экзамену ў кабінет заходзіць вахцёр у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ. Аказваецца, у мяне было прапушчана каля 15 званкоў ад іх, — працягвае сваю гісторыю суразмоўца. — Я выйшаў у калідор. А яны перш за ўсё спыталі нумар аўтамабіля, які мяне абліў брудам. І тут я зусім раззлаваўся: «Вы мне прапануеце праводзіць вышуковыя мерапрыемствы?»

Юрый дамовіўся сустрэцца з супрацоўнікамі ДАІ пасля іспыту. Хлопец напісаў тлумачальную запіску. На гэтым справа пакуль што скончылася.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць