Эканоміка66

У Беларусі запусцілі першую крыптабіржу. Інвестары — Пракапеня і Саід Гуцэрыеў

Кампанія Currency.com стала першай крыптабіржай, зарэгістраванай у Парку высокіх тэхналогій з моманту прыняцця дэкрэта № 8. Інвестарамі праекта выступілі VP Capital Віктара Пракапеня і Larnabel Ventures Саіда Гуцэрыева. Сума інвестыцый у стартап не раскрываецца, піша Tut.by.

Беларуская крыптабіржа дазваляе абменьваць звычайныя грошы на крыптавалюты. Гэта значыць, зараз усе беларускія трымальнікі крыптавалют могуць афіцыйна прадаваць і купляць іх на тэрыторыі краіны.

Яшчэ адной асаблівасцю праекта з'яўляецца тое, што ён выпускае звыш 10 000 такенізаваных біржавых актываў (са старту праекта будзе даступна больш за 150 відаў токенаў), што робіць беларускі праект першым у свеце ў сваім родзе, заяўляюць ўладальнікі.

Прапанова такенізаваных біржавых актываў разлічана на крыптаінвестараў. Па словах кіраўніка праекта Currency.com Віктара Пракапені, у перыяд нявызначанасці ў дачыненні да многіх крыптавалют крыптаінвестары шукаюць спосабы дыверсіфікацыі сваіх крыптапартфеляў. Інвестыцыі ў традыцыйныя фінансавыя актывы могуць з'яўляцца адным з такіх спосабаў. Аднак для таго, каб інвеставаць у традыцыйныя фінансавыя інструменты, інвестары вымушаныя канвертаваць сваю крыпту ў фіат. Прапанова такенізаванных біржавых актываў Currency.com вырашае гэтую праблему. Такенізаваны біржавы актыў — гэта токен, які мае эканамічную каштоўнасць адпаведнага біржавога актыву: акцыі, індэксу, каштоўнага металу або сыравіны.

«Напрыклад, калі інвестар набыў токен Apple.CX, ён пачынае несці страты або атрымліваць прыбытак аналагічным чынам, як калі б ён купіў акцыю Apple. Яму будуць рабіцца выплаты, аналагічна сумах дывідэндаў, якія атрымліваюцца уладальнікамі акцый Apple. Важная асаблівасць, што аперацыі з токенаў вызваленыя ад падаткаабкладання да 2023. Кожны токен, выпушчаны Currency.com ў абарачэнне, забяспечаны. Калі кліент купляе токен, які прадстаўляе, напрыклад, акцыі Apple або Tesla, то Currency.com набывае акцыі гэтых кампаній праз інфраструктурнага партнёра, кампанію Capital.com, рэгуляваную вядучымі фінансавымі рэгулятарамі FCA і CySEC », — гаворыцца ў паведамленні.

Для інвеставання можна выкарыстоўваць даляры ЗША, еўра, беларускія рублі і расійскія рублі, біткойн або этэрыум.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Парку высокіх тэхналогій, крыптабіржа павінна праходзіць перыядычны аўдыт адной з кампаній вялікай чацвёркі. Аўдытарскім партнёрам Currency.com Bel з'яўляецца Deloitte.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей70

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць