Здарэнні33

Студэнтка адзначала дзень народзінаў і засумавала — што вядома пра вечарыну ў мінскім катэджы, якая скончылася масавымі затрыманнямі 

19 студзеня мінская міліцыя затрымала 37 маладых людзей, якія прыехалі адпачыць у катэдж на ўскрайку сталіцы. У двух непаўналетніх хлопцаў знайшлі наркотыкі.

Вядома, што катэдж на вуліцы Геалагічнай зняла маладая дзяўчына Ганна Ц. Сама дзяўчына родам з Барысава, але вучыцца ў Мінску, у адным з каледжаў.

Уладары катэджа «У Рапана» пацвердзілі, што вечарына была ў іх памяшканні. Але запэўнілі, што звычайна здаюць катэдж для 20 чалавек максімум. Каб ведалі, што будзе больш за 30 наведнікаў, яны б адмовілі дзяўчыне.

Катэдж, дзе была вечарына

«Наша Ніва» звязалася з хлопцам, які наведаў той злашчасны катэдж у той вечар.

Хлопец распавёў, што Ганна Ц. з некалькімі сябрамі адзначала ці то свой дзень народзінаў, ці то дзень народзінаў знаёмага. З пятніцы на суботу яны адпачывалі сваёй адносна невялікай кампаніяй. А ў суботу засумавалі і пачалі склікаць знаёмых і незнаёмых.

«Я там увогуле нікога не ведаў, паехаў туды з сябрам. Ён, здаецца, пазнаёміўся з дзяўчатамі адтуль у той жа вечар — проста спісаўся ў сацсетках, у суполцы, дзе шукаюць гасцей «на флэты» і знаёмяцца, — распавёў хлопец. — Умовы былі простыя, маўляў, ёсць памяшканне, а ўсе, хто хочуць, могуць набыць алкаголь і прыязджаць».

Хлопец з сябрам так і зрабілі. Але на вуліцы Геалагічнай іх сустрэлі не вясёлыя дзяўчаты, а сур’ёзныя міліцыянты.

«Калі мы прыехалі, там ужо была міліцыя, чалавек 20 павязалі. Нас з сябрам адвялі ў адзін з дамкоў на тэрыторыі. Там маладыя людзі былі, хто ляжаў на падлозе з рукамі за галаву, хто проста сядзеў. Там мы правялі тры гадзіны. За гэты час на катэдж яшчэ чалавек з дзесяць пад’ехала, іх таксама спыняла міліцыя, — кажа хлопец. — Пасля нас абшукалі, даглядзелі, нічога не знайшлі і адпусцілі.

Праўда, наш алкаголь незразумела куды падзеўся. Міліцыя сказала, маўляў, ён вам не спатрэбіцца, забярэце пасля ў таго, хто валодае домам».

Алкаголь хлопцу пакуль так і не вярнулі. Тых, хто прыехаў на катэдж з наркотыкамі, суразмоўца таксама не ведае.
Тэлефон Ганны Ц. пакуль недасяжны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць