Улада2323

Наталля Эйсмант: 30% на ТБ мае быць не беларускай мовы, а кантэнту беларускай вытворчасці

Кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій» аб тым, што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасці не менш як 30% кантэнту на беларускай мове», паведаміла газета «Калійшчык Салігорска».

Але прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант абвергла гэтую заяву ў каментары Свабодзе.

Згодна закону «Аб СМІ», расказала яна, гаворка ідзе пра 30% нацыянальнага кантэнту — фільмаў і перадачаў, створаных у Беларусі. А ў кантэксце гэтага «можна разлічваць і на тое, што беларуская мова будзе выкарыстоўвацца часцей».

На ўдакладненне аб наяўнасці нейкай іншай квоты на беларускую мову на ТВ яна адказала: «Канешне не, няма». На думку Эйсмант, журналісты, якія перадавалі словы Качанавай, нешта наблыталі.

У пункце 1.9 артыкула 15 закону «Аб СМІ» вызначаецца, што сродку масавай інфармацыі могуць адмовіць у дзяржаўнай рэгістрацыі, калі «аб'ём тэлеперадачаў, аўдыёвізуальных твораў, іншых паведамленняў і (або) матэрыялаў беларускай (нацыянальнай) вытворчасці ў штомесячным абʼёме вяшчання тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі складае менш за 30%» — рэдакцыя абавязаная забяспечыць прынамсі такую долю нацыянальнага кантэнту, калі іншае не вызначана міжнароднымі дамовамі.

Ідэолаг «Беларуськалія» патлумачыла, чаму запыталася ў Качанавай пра беларускую мову на тэлебачанні

Каментары23

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць