
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 12.20 у Ружанах на вуліцы Косаўскай, паведамляе ДАІ Брэста.
Кіроўца МАЗа вёз у прычэпе лесаматэрыял, пры аб'ездзе людзей, што рухаліся ў сустрэчным напрамку, прычэп перакуліўся і бярвенне ўпала на жанчын і дзіця ў вазку. Загінулі шасцімесячнае дзіця і яго 44-гадовая бабуля. 25-гадовая маці з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Каментары