Свет3737

Прэзідэнцкая гонка ва Украіне, новыя рэйтынгі: атакі расійскіх СМІ на Парашэнку даюць адваротны эфект

Сімпатыі Расіі на ўкраінскіх выбарах абазначыліся: расійскія СМІ атакуюць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і маўчаць пра ягоных канкурэнтаў. Аднак такія атакі толькі дапамаглі Парашэнку ўмацаваць свой імідж дзяржаўніка.

Новае апытанне грамадскай думкі, праведзенае аўтарытэтным Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс», паказала, што адрыў Парашэнкі ад Зяленскага скараціўся, а Юлія Цімашэнка, наадварот, адстае.

Сярод тых, хто абавязкова будзе галасаваць і вызначыўся з выбарам, 23,8% апытаных аддалі б галасы за Уладзіміра Зяленскага, 20,3% — за Пятра Парашэнку, 15,9% — за Юлію Цімашэнка.

Каля 20% выбаршчыкаў яшчэ не ведаюць, за каго аддадуць свой голас, і такая ж колькасць вагаецца, ці ісці на выбарчыя ўчасткі.

На старце прэзідэнцкай гонкі наперадзе ішла Цімашэнка.

Рэйтынгі астатніх кандыдатаў застаюцца практычна нязменныя.

Юрый Бойка, які абапіраецца на прарасійскіх выбарцаў усходу і поўдня, збірае 11,5%.

Былы міністр абароны Грыцэнка, якога падтрымліваюць антыалігархічныя і празаходнія колы, — 6,6%.

Папуліст Ляшко можа разлічваць на 5,5%.

Мэр Львова Садовы набірае 3,2% галасоў.

Кандыдат ад нацыяналістаў з аб'яднання «Свабода» Кашулінскі можа разлічваць толькі на 0,9% галасоў. Не сабралі падтрымкі і былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Налівайчанка ды паплечнік Юшчанкі Раман Бяссмертны, якія таксама арыентуюцца на патрыятычны электарат. Галасы нацыянал-дэмакратаў усё ж акумулююць Парашэнка, Грыцэнка і Садовы.

Пятро Парашэнка карыстаецца найбольшай падтрымкай у Кіеве, на захадзе і ў цэнтры Украіны. Ён у сваёй агітацыі робіць акцэнт на ўмацаванне арміі і нацыянальнай ідэнтычнасці. У прыватнасці, яму ўдалося дабіцца прызнання аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Акрамя таго, Парашэнка падкрэслівае, што ўдалося дабіцца эканамічнай стабілізацыі, заробкі растуць. Крытыкі Парашэнкі вінавацяць яго ў кансервацыі алігархічнага кантролю над эканомікай і вывадзе сродкаў у афшоры.

Зяленскі найбольш папулярны на поўдні і ўсходзе Украіны, за яго гатовы галасаваць пратэставы электарат. Крытыкі адзначаюць яго цесную сувязь з алігархам Ігарам Каламойскім. Шоу Зяленскага выходзіць на тэлеканале, які належыць Каламойскаму. Акрамя таго, ставіцца пад сумнеў здольнасць Зяленскага быць галоўнакамандуючым і крытыкуюць яго няўменне гаварыць па-ўкраінску. 

Каментары37

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя6

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць