Здарэнні

СК: Смерць немаўляці ў Ганцавічах не звязана з якасцю вакцыны «Эўпента»

Следчым камітэтам закончана праверка па факце смерці двухмесячнага дзіцяці пасля планавай вакцынацыі ў Ганцавіцкім раёне ў жніўні 2018 года. Ход справы быў на асабістым кантролі старшыні СК Івана Наскевіча, паведамляе прэс-служба ведамства.

У прыватнасці, устаноўлена, што да трагічнага здарэння дзіця праходзіла планавыя агляды доктарам. Нейкіх пабочных рэакцый выяўлена не было. Па выніках медыцынскага агляду магчымасці прадбачыць развіццё алергічнай рэакцыі перад увядзеннем вакцын не было, а паталагічны працэс, які прывёў да крытычнага стану, развіваўся хутка і непрадказальна.

Разам з тым, спецыяльнай камісіяй Мінздароўя ўстаноўлены шэраг парушэнняў ведамасных нарматыўных актаў у частцы вядзення супрацоўнікамі дакументацыі, а таксама выканання працэдур вакцынацыі ў частцы інфармавання бацькоў аб магчымых пабочных эфектах пасля ўвядзення вакцыны. Да гэтых супрацоўнікаў ужытыя меры дысцыплінарнага спагнання.

Аднак выяўленых недахопаў у прычыннай сувязі са смерцю дзiцяцi няма. Парушэнняў, звязаных непасрэдна з тактыкай і тэхнікай ўвядзення вакцын, таксама не ўстаноўлена.

Вакцыны «Імавакс Поліа і «Эўпента», якія ўводзіліся дзіцяці, на момант вакцынацыі былі дазволеныя Мiнздароўем.

Згодна з заключэннем комплекснай судовай медыцынскай, фармакалагічнай і хімічнай экспертызы, прычынай смерці сталі паліорганная недастатковасць, абумоўленая цяжкай анафілактіческай рэакцыяй неадкладнага тыпу (анафілактычным шокам) на адэкватна прызначаныя і правільна ўведзеныя вакцыны «Імавакс Поліа» і «Эўпента».

У выніку следства прыйшло да высновы аб адсутнасці ў дзеяннях службовых асоб і супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі «Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам» і «Службовая халатнасць».

Следчымі вывучана дакументацыя, якая пацвярджае якасць вакцыны «Эўпенты»: у тым ліку, сертыфікаты заводскага аналізу прэпарата з Паўднёвай Карэі і сертыфікат, выдадзены для краіны-імпарцёра.

У цяперашні час імунізацыя вакцынай «Эупента» ў Беларусі працягваецца, адзначае СК. 

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць