Улада22

Лукашэнка: У мяне ва ўладзе наогул няма сяброў. Тыя, хто былі, адседзелі ў турме

president.gov.by

Падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» эксперт Яраслаў Раманчук раскрытыкаваў эканамічную несвабоду ў Беларусі, заявіўшы, што сілавікі часта «кашмараць» бізнэс і не даюць яму развівацца. Аляксандр Лукашэнка з ім не пагадзіўся, адзначае Tut.by.

«Дай Бог любой дзяржаве такіх сілавікоў. З недахопамі, але дай Бог кожнаму, — заявіў ён. — Яны не ў кланах. Яны не ў групоўках. Гэта людзі прэзідэнта, адказныя перад ім. Хоць да прызначэння на пасаду я нікога не ведаў. У мяне сяброў тут няма. Увогуле, у мяне ва ўладзе няма сябрукоў. Тыя, якія былі, два-тры чалавекі, адседзелі ў турме і сёння займаюцца сваімі справамі, сем'і глядзяць, бо занадта свабодна сябе паводзілі. І лічылі, што ім у краіне магчыма рабіць усё. Не трэба намёкаў, што нехта кашмарыць (бізнэс), а я ледзь не групаўшчыну развёў. Гэтага не будзе. Я прэзідэнтам не буду хутчэй, чым у мяне будзе гэтая групаўшчына. Бо гэта гібель для дзяржавы — паглядзіце вакол.

Аляксандр Лукашэнка настойвае, што сілавікі не прымаюць рашэнні па эканамічных пытаннях. У якасці прыкладу ён прывёў распрацоўку IT-дэкрэта, над якім, паводле яго слоў, працавалі выключна эканамісты і прадстаўнікі IT-сектара:

— Усе прапановы зыходзілі ад айцішнікаў. Аднаго нават з турмы дасталі, не буду называць прозвішча, вы яго ведаеце. Да мяне прыйшлі, кажуць: вось, хлопец, такі-сякі. Я кажу: «За што трапіў?» — «Падаткі» — «Падаткі, — кажу, — гэта нават размовы быць не можа». Але заплаціў, нават лішняе пераплаціў. І той, хто за яго прасіў, шчыра кажучы, у бюджэт заплаціў не адзін мільён даляраў.

Чытайце таксама: 

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: Калі сёння правесці рэферэндум аб аб'яднанні Беларусі і Расіі, 98% прагаласуюць супраць

Лукашэнка: «Што кепскага, калі каля Курапат рэстаран? Зайшлі, чарку выпілі»

Лукашэнка: Прэзідэнтам Украіны застанецца Парашэнка

Качанава — сімпатычная, худзенькая. У адрозненне ад многіх нашых чыноўніц

Каментары2

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць