Грамадства55

«Цыцкі сіліконавыя? Лепш бы ты гэтыя грошы прапіла»: інструктара мінскай аўташколы звольнілі за фрывольныя размовы з курсанткамі

Студэнтка сутыкнулася з фрывольнасцю інструктара.

«Нашай Ніве» стала вядома пра гісторыю, якая на мінулым тыдні адбылася ў мінскай аўташколе «Для вас». 

Студэнтка аднаго са сталічных ВНУ пайшла вучыцца ў гэтую аўташколу і сутыкнулася з фрывольнасцю інструктара. Ягонае прозвішча называць мы не будзем. 

«Калі я села ў машыну, то сутыкнулася з нейкай плынню свядомасці», — кажа дзяўчына. 

«У цябе вейкі наклееныя? А, ну дык значыць і вусны зробленыя, і цыцкі, — чапляўся ён. — А навошта ты пайшла ў аўташколу? Прапіла б гэтыя грошы ў рэстаране лепш». «У цябе кіпці — як у вядзьмаркі, трэба іх абрэзаць». «Лепш бы ты вучылася, замест таго каб гуляць з хлопцамі. А, ты вучышся? На платным? Дык ты тупая, была б разумная — вучылася б на бясплатным».

Студэнтка расказала пра такія размовы інструктара свайму бацьку, той зладзіў разбор палётаў. 

Вынікам стала тое, што інструктара звольнілі, паведаміў «Нашай Ніве» дырэктар аўташколы Андрэй Радашкавец. 

«Сапраўды, гэты чалавек больш не працуе. На яго была адна пісьмовая скарга і пару вусных. Вядома, мы папярэджваем курсантаў, што работа ў інструктараў нервовая і часам можа вырвацца нейкае слова — не варта прымаць блізка да сэрца. Але каб так… Мы яго звольнілі, гэта не адзінкавы эмацыйны выбух, відавочна, такія паводзіны недапушчальныя. І ў будучыні будзем ясней тлумачыць усім інструктарам, як сябе паводзіць нельга», — сказалі ў аўташколе. 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць