Культура

Андрэй Хадановіч. Гарачая пяцёрка бэрлінскіх навінаў

    Чужая мова лашчыць мне вуха, нібы пірсінг на чужым языку.

* * *

    Чужая мова

    лашчыць мне вуха,

    нібы пірсінг

    на чужым языку.

ЖАНОЧЫ ФУТБОЛ

    Нападніца Тацяна

    атрымлівае пас,

    праходзіць па флянгу,

    набліжаецца да брамы

    і прабівае –

    на жаль, недакладна:

    пераляцеўшы ўяўную трыбуну

    нябачнага стадыёну,

    мяч апускаецца

    на водную паверхню

    і плыве за плыняй

    у пошуках лепшай долі...

    Сем футаў пад болам, Таня!

ПОСТЫМПРЭСІЯНІЗМ

    Дзіцянё

    спрабую забрацца на бабуліну печ –

    і рукі па самыя плечы

    патанаюць у чорным моры

    семак,

    якое бабуля спрабуе высушыць.

    Таго часу

    семкі сохлі надзіва хутка,

    а сяброўкі

    не саромеліся іх лузгаць

    пры мне,

    і шалупіньне проста

    вісела ў іх на вуснах,

    зусім не забіваючы

    жаданьня цалавацца.

    І я здымаў яго –

    асьцярожна, як сапёр,

    бо першы дотык

    запраста мог быць апошнім,

    а так хацелася працягу,

    пагатоў на печы

    высыхалі новыя семкі.

    З таго часу

    я знаюся на сланечніках

    ня горш ад Ван Гога,

    а на гарбузах

    нашмат лепш за яго.

ГАРАЧАЯ ПЯЦЁРКА БЭРЛІНСКІХ НАВІНАЎ

    Акно з выглядам

    на птушыныя галасы –

    спэцыяльна для сьляпых

    і аматараў падазроных мэтафар.

    Нямецкі паэт

    з амэрыканскім прозьвішчам

    цытуе Мандэльштама,

    а ты працягваеш –

    ужо ў іншым месцы

    і таварыстве.

    Помнік футбольнаму мячу,

    як гол у Брандэнбурскую браму,

    побач з разбураным Бэрлінскім мурам

    выглядае, нібы напамін:

    гэтыя футбалісты

    прабіваюць любую сьценку.

    Старэнькі будаўнік

    у касцы й спэцвопратцы

    папярэджвае,

    што далей небясьпечна,

    бо на галаву ў любы момант

    можа плюхнуцца

    чарговая зьліва.

    І сонца пырскае пад нагамі,

    і маленькія вясёлкі

    люструюцца ў лужынах

    і на другім паверсе

    аўтобусных шыбаў,

    і ты захлынаесься

    водарам навальніцы

    і не пасьпяваеш сушыць

    парасона й шкарпэтак,

    і мапы бэрлінскага мэтро,

    што вывозіць цябе на паверхню

    якраз пасярэдзіне гэтага радка.

ВЭЛЯГОНКА ПРАТЭСТУ

    Паліцэйскія мігалкі

    даюць першы залп у вочы,

    а далей

    кароткімі чэргамі

    бліскаюць сьпіцы ровараў.

    У горадзе вэлягонка пратэсту.

    Тысячы колаў.

    Джэм-сэйшн кляксонаў.

    Заплечнікі танчаць у такт.

    Хто сядзіць у сядле,

    хто, лежачы,

    рушыць нагамі наперад.

    (Так, мабыць, выгодней.)

    Хто з прычэпам –

    вэлякалыскай

    для пратэстуючых немаўлят.

    Дык супраць чаго?..

    Не даюць адказу.

    Апошні ровар.

    Кантрольны сонечны блік

    на сьпіцах.

    Але ты адчуваеш

    дзіўную салідарнасьць,

    нібы нарадзіўся

    у вэляпрычэпе,

    а потым падрос,

    перасеў на ровар,

    адкінуў трэцяе кола,

    адчуў між нагамі раму,

    наладзіў кляксон ва ўнісон –

    і ўплёўся ў хвост каравану,

    й пляцесься ў гэтым хвасьце,

    і некалі выб’есься ў лідэры,

    так і не зразумеўшы,

    супраць чаго пратэстуеш.

Бэрлін

26 траўня – 3 чэрвеня 2006

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве2

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць